падла́сы, ‑ая, ‑ае.

З белай поўсцю на жываце (звычайна пра карову). Падласая карова.. і трацячка-цялушка стаяць з аднаго боку, а па другую руку, звесіўшы губу, дрэмле над жолабам рахманы чырвоненькі конік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пасцягваць. Гуменца, крытае саломай, Ад доўгіх часаў пасівела, Салома кудламі вісела, Яе вятры параздзімалі, А трохі хлопцы пасцягалі, На стрэху лазячы, бывала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.

Разм.

1. Спытаць пра цану чаго‑н., прыцаніцца. — Купіў, не купіў, а патаргаваць можна, — у тым жа вясёлым тоне адказаў Янка. Колас.

2. Таргаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку храпці. Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. Колас. Андрэй са смакам пахрапвае, лежачы на спіне. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́сніца, ‑ы, ж.

Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення. Схадзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а да іх далучаліся хлопцы. Колас. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгульта́іцца, ‑аюся, ‑аішся, ‑аіцца; зак.

Разм. Стаць гультаём; разленавацца. А! — трасе дзед галавою: — і самі трохі вінаваты — разгультаіліся. Была пагода, на што ўжо лепшая пагода для ўборкі? Можна было б і прыбраць... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разьбя́р, а, м.

1. Майстар па мастацкай разьбе. Пры Аружэйнай палаце працавала і вялікая група беларускіх разьбяроў. «Звязда». Да крыжа была прыбіта фігурка Хрыста, зробленая з дрэва невядомым разьбяром. Колас.

2. Уст. Скульптар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабахара́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца слабым характарам, не мае цвёрдай волі. Мяккая і слабахарактарная Алена адступілася ад свайго гаспадарскага права. Колас. — Так!.. — згаджаецца Пятро. — Шкода Антона — слабахарактарны, а жонка гэтым і карыстаецца... Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ўна,

1. Прысл. да слаўны.

2. безас. у знач. вык. Разм. Пра пачуццё задавальнення, якое адчувае хто‑н. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвесялі́цца, ‑весялюся, ‑вяселішся, ‑вяселіцца; зак.

Разм. Прыйсці ў вясёлы, радасны стан, вельмі ўзрадавацца. [Лабановіч:] — Дык што, браце Янка: узрадуемся і ўзвяселімся. Няхай адступіцца ад нас ліха, а добра пачатае няхай дабром і скончыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)