бой паміж аб’яднанымі сіламі партыз. атрадаў 128-га, Г.Я.Сарокі, узвода 277-га атрада, групы партызан падпалк. Чырв. Арміі А.К.Спрогіса і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў 11 вер. ў в.Выдрыца Крупскага р-на Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Выдрыцкі гарнізон уваходзіў у сістэму абароны праціўніка па забеспячэнні сплаву лесу па р. Бобр і бяспекі транспарту на чыг. участку Барысаў—Крупкі. Партызаны засадамі перакрылі дарогі на в. Вяляцічы і г.п. Крупкі, перайшлі ўброд раку за 2 км ад Выдрыцы і пад прыкрыццём шчыльнага агню атакавалі гарнізон. У час бою каля аднаго з дзотаў па-геройску загінула камандзір дыверсійнай групы А.Ф.Колесава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІНА́ (Наталля Іосіфаўна) (19.5.1914, г. С.-Пецярбург — 19 1.1994),
руская пісьменніца. У 1920 з бацькамі эмігрыравала, з 1936 у Шанхаі. У 1947 рэпатрыіравалася ў СССР. Скончыла Літ.ін-т імя М.Горкага (1953). Аўтар кн. фельетонаў «Іншымі вачыма. Нарысы шанхайскага жыцця» (1946), зб-каў літ. фельетонаў і пародый «Увага: небяспека!» (1960), «Не трэба авацый!» (1964), «Нешта тут не клеіцца» (1968), «Табло, што свеціцца» (1974), аўтабіягр. рамана «Вяртанне» (кн. 1—2, 1957—65; пра лёс рус. эмігрантаў у Кітаі), кніг успамінаў «Лёсы. З даўніх сустрэч» (1980), «Дарогі: Аўтабіяграфічная проза» (1983), «Сустрэчы» (1987) і інш.
Тв.:
Белогорская крепость: Сатирическая проза, 1955—1985. М. 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ (Сцяпан Іванавіч) (н. 31.7.1919, в. Стайкі Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, нарысіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1950). Працаваў у газетах, у час. «Маладосць» (1955—81). Друкуецца з 1934. Творы прысвечаны пераважна бел. вёсцы. Аўтар аповесці «Бацькавічы» (ч. 1—2, 1974—80) пра жыццё сваіх землякоў напярэдадні і ў час Вял.Айч. вайны, нарысаў і апавяданняў: зб-кі «Незабыўныя сустрэчы» (1959), «Ад вашага карэспандэнта...» (1966), «Жыццё-легенда» (1971), «Светлая пара» (1978), «Суніцы для сына», «Сцішанае поле» (абодва 1986) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́НСКІ ВЕРШ, леанін,
верш, у якім асобныя паўрадкоўі рыфмуюцца паміж сабой (у адрозненне ад нерыфмаванага ант. верша). У бел. вершатворчасці танізаваны Л.в. спарадычна сустракаўся ў 17 ст. З пісьмовай л-ры ён перайшоў у фальклор. Фальклорны Л.в. у сваю чаргу паўплываў на творчасць некаторых паэтаў: Я.Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, М.Багдановіча, Я.Купалы і інш.
Біце ж чалом тром сакалом,
хлопцы, маладзіцы!
Гэта ж кветкі з свойскай веткі
славянскай зямліцы.
(В.Дунін-Марцінкевіч, «Павіншаванне войта Наума»)
У новай бел. паэзіі Л.в. — верш з рэгулярнымі ўнутр. рыфмамі. Да такога верша асабліва часта звяртаўся Я.Купала («Касцам», «З дарогі», «За праўду»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРО́Ў (Мікалай Афанасьевіч) (17.2.1918, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 1997),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1968). Нар.маст.СССР (1977). Правадз.чл.АМСССР (1973). Вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це (1940—50), з 1949 выкладаў у ім. У 1973—88 старшыня праўлення Саюза мастакоў СССР. У 1991—92 прэзідэнт АМСССР. Творам уласцівы тонкасць каларыту, выразная рытміка буйных каляровых плоскасцей, архітэктанічная яснасць кампазіцыі: серыі «Шахцёры Данбаса» (1949—50), «Паўночны В’етнам» (1957, 1958), «Па Індыі» (1961), «Дарогі да Асуана» (1966—67), «Ветразі Падмаскоўя» (1969), «На Доне» (1980—81). Дзярж. прэмія СССР 1951.
М.Панамароў Шахцёры Хан-гая. З серыі «Паўночны В’етнам». 1957.