ДЭПАЗІ́Т (ад лац. depositum рэч, аддадзеная на захаванне),

1) грашовыя сродкі або каштоўныя паперы, якія змяшчаюцца для захавання ў крэдытныя ўстановы. Тэрміновы Д. належыць вяртанню па сканчэнні пэўнага тэрміну, бестэрміновы — па першым патрабаванні ўкладчыка. Дакументам, які сведчыць аб дэпаніраванні грашовых сродкаў у крэдытнай установе юрыд. асобай, з’яўляецца дэпазітны сертыфікат.

2) Грашовая сума або каштоўныя паперы, якія ўносяцца даўжніком у суд. ўстановы для перадачы крэдытору (напр., у забеспячэнне іску) і адм. ўстановы (напр., узнос у натарыяльную кантору кватэрнай платы ў выпадку спрэчкі аб яе памеры).

3) Сума грошай, якая ўяўляе сабой абумоўленую частку агульнай вартасці ф’ючэрснага кантракта (гл. ў арт. Ф’ючэрс) або цвёрдую суму, якая павінна быць аплачана членам біржы разліковай палаты, а кліентамі — брокеру, калі кантракт рэгіструецца.

т. 6, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕЙНС (Keyns) Джон Мейнард, барон Тылтан (5.6.1883, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія — 21.4.1946), англійскі эканаміст, паліт. дзеяч, заснавальнік кейнсіянства. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1906), з 1908 выкладаў у ім. Праф. (1920). У 1911—45 рэдактар час. «Economic Journal» («Эканамічны часопіс»). Чл. брыт. дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. У 2-ю сусв. вайну адыграў важную ролю ў кіраванні ваен. эканомікай Вялікабрытаніі. Адзін са стваральнікаў Міжнар. валютнага фонду і Міжнар. банка рэканструкцыі і развіцця. Аўтар шэрагу прац у галіне грашовага абарачэння і фінансаў: «Эканамічныя наступствы Версальскага мірнага дагавора» (1919, крытыка эканам. зместу Версальскага мірнага дагавора 1919). «Трактат аб грошах» (1930), «Агульная тэорыя занятасці, працэнта і грошай» (1936, сфармуляваны асн. прынцыпы попытавай тэорыі нац. даходу).

Тв.:

Рус. пер.Избр. произв. М., 1993.

Дж.​Кейнс.

т. 8, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перево́дIII м. (бесполезная трата) пераво́д, -ду м., дарэ́мная тра́та, марнава́нне, -ння ср.;

перево́д де́нег пераво́д (дарэ́мная тра́та, марнава́нне) гро́шай; см. переводи́тьIII 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куш

(фр. couche = стаўка ў гульні)

вялікая сума грошай; вялікі хабар (напр. сарваць добры к.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вярта́нне н.

1. Rückkehr f -, Rückkunft f -;

вярта́нне дамо́ў [на радзі́му] Himkehr f;

2. Rückgabe f - (маёмасці); Rückzahlung f -, -en, Rückerstattung f -, -en (грошай)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Geld n -es, -er гро́шы;

bres ~ гато́ўка;

zu ~ kmmen* разбагаце́ць, нажы́цца;

das kstet viel ~ гэ́та кашту́е шмат гро́шай;

~er inkassieren збіра́ць гро́шы [узно́сы, пада́ткі];

bei ~(e) sein разм. мець гро́шы, быць пры граша́х;

~ inheimsen разм. заграба́ць гро́шы;

j-n um sein ~ brngen* пазба́віць каго́-н. гро́шай;

~(er) unterschlgen* зрабі́ць растра́ту гро́шай;

schwres ~ ksten до́рага абысці́ся [каштава́ць];

er hat ~ wie Heu у яго́ про́цьма [бе́зліч] гро́шай;

mit dem ~(e) um sich wrfen* [schmißen*] раскіда́цца грашы́ма

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пазы́ка ’выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і інш., а таксама грошы, рэчы і інш., узятыя ў доўг’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мядзв., Грыг., Шат., Бяльк., Мат. Гом.), пазы́чка ’талака’ (ДАБМ, 905). З польск. pożyczka, або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пазычыць. Адносна з гл. зычыць. У бел. м. слова з’явілася ў сярэдзіне XIX ст. (Гіст. лекс., 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хці́васць, ‑і, ж.

1. да чаго. Імкненне задаволіць ненасытнае жаданне чаго‑н. Гэтая хцівасць да грошай у Майбарады мяне дзівіць і абражае. Скрыган.

2. Сквапнасць, карыслівасць. Зоя Лагодзіч зрабіла адкрыццё, што хцівасць Дывінца, пра якую намякала Ліля, вымусіла.. брыгадзіра займацца спекуляцыяй. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раба́т

(ням. Rabbat, ад фр. rabattre = зрабіць уступку)

скідка з усёй сумы грошай, што належыць за тавар, якая робіцца пры закупцы тавару оптам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

hay [heɪ] n.

1. се́на

2. AmE, infml невялі́кая су́ма гро́шай

make hay while the sun shines ≅ касі́, каса́, паку́ль раса́; гні дрэ́ва, паку́ль маладо́е

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)