экзакрынныя залозы, якія адкрываюцца ў ротавую поласць і выпрацоўваюць сліну. У млекакормячых і чалавека акрамя шматлікіх дробных залоз, размешчаных у слізістай абалонцы, у ротавую поласць адкрываюцца пратокі 3 пар буйных С.з. (калявушная, падсківічная і пад’язычная). За суткі чалавек выдзяляе 1,5—2 л сліны, буйныя с.-г. жывёлы — 40—120. л. Сліна мае ў сабе да 99,5% вады, арган. і неарган. злучэнні, аказвае бактэрыцыднае ўздзеянне. Асн. яе функцыя — змочванне ежы для аблягчэння працэсаў жавання і праходжання праз стрававальны канал. Кансістэнцыя і хім. састаў ежы, асаблівасці жыццядзейнасці вызначаюць састаў сліны і характар слінавыдзялення. Напр., сліна змей мае ядавітыя рэчывы і выкарыстоўваецца як сродак аховы і нападзення, сліна некат. птушак багатая на злучэнні, неабходныя пры пабудове гнязда, сліна жывёл-крывасмокаў (камары, кляшчы, п’яўкі) звычайна мае антыкаагулянты, якія прадухіляюць згусальнасць крыві. Слінавыдзяленне ўзнікае рэфлекторна пад уплывам безумоўных (напр., знаходжанне ежы ў ротавай поласці) і ўмоўных (напр., надыход часу прыёму ежы) раздражняльнікаў; у чалавека ўмоўным раздражняльнікам можа быць і слова. На сакрэцыю сліны ўплываюць таксама гармоны гіпофіза, падстраўнікавай, шчытападобнай і палавых залоз. С.з. здольныя выконваць эндакрынныя функцыі (напр., у падсківічнай залозе грызуноў знойдзены фактар росту нерваў, які рэгулюе развіццё сімпатычнай нерв. сістэмы ў арганізме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКІЯ ВЫСТУПЛЕ́ННІ СЯЛЯ́Н У абставінах гасп. разрухі ў 2-й пал. 17 ст., выкліканай вайной Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і недахопам грошай у казне, сялянам Слонімскага староства выдавалі каралеўскія граматы, якія часткова замянялі паншчыну грашовым чыншам, а вёскі Какошчычы, Кракотка, Лапухова, Мяльканавічы, Перавалока, Саленікі, Сасноўка, Сялявічы, Чамяры, Якуцічы дамагліся права «сядзець» на «голым» чыншы. Калі трымальніца староства Г.Сапега (жонка вял. гетмана ВКЛ П.Сапегі) запатрабавала ад сялян выканання паншчыны і інш. павіннасцей адпаведна даўнейшым інвентаром, яны не пагадзіліся. Асабліва актыўна выступалі сяляне, якія былі на «голым» чыншы. У кастр. 1701 Г.Сапега скардзілася ў слонімскі гродскі суд, што сяляне бунтуюць і адмаўляюцца выконваць паншчыну і інш. павіннасці. У 1720 хваляванні ахапілі Загжывальскае, Любішэцкае, Мяльканавіцкае і Чамерскае войтаўствы. У 2-й пал. 18 ст. тут адбыліся выступленні служылых людзей шэрагу баярскіх і канюшых вёсак. Да сярэдзіны 18 ст. яны «сядзелі» на грашовым чыншы. Спроба павялічыць павіннасці ў пач. 1750-х г. выклікала супраціўленне сялян-слуг. Сяляне не падпарадкоўваліся трымальніку Слонімскага староства на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Літ.:
Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытнасці да 1861 г.Мн., 1997;
Мелешко В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII—XVIII в. Мн., 1982.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вызво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
1.Выконваць звонам што‑н.; званіць. Званы ў гарадку кожны дзень вызвоньвалі сваё.Чорны.На Спаскай вежы куранты вызвоньваюць поўнач.Брыль.// Адзывацца звонам, звінець. Прыемна было слухаць, як вызвоньваюць малаткі, бачыць, як паддаецца чалавеку жалеза.Даніленка.Пад вузкімі кладкамі вызвоньвала вада.Савіцкі.
2. Спяваць, звінець (пра птушак, насякомых і пад.). Высока ў небе вызвоньвалі свае песні жаваранкі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і паварочацца 1. Людзі.. павярталіся з бежанства — хто раней, хто пазней.Пестрак.
павярта́цца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і паварочвацца (гл. павярнуцца ў 1 знач.). Тарэнта павяртаўся тварам да Будніка, кладучы перад ім на стале вялікія, агрубелыя ад працы.. рукі.Галавач.— Ёсць, таварыш капітан! — но абцасах павяртаецца лейтэнант, каб ісці выконваць яго загад.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1.Спец.Выконваць другую партыю ў спевах або на музычным інструменце; тураваць. Забыўшыся па стомленасць, Леванок пачынаў уторыць Мар’яне, і два галасы, пераплятаючыся, напаўнялі пакой любімай мелодыяй...Стаховіч.
2.каму-чаму. Паўтараць якія‑н. гукі. Раскоцістым рэхам уторыць Машынам суседні лясок.Колас.Зямля па шчырасці аддорыць За шчодрасць жыхара нябёс: Зірні, як промню ліст уторыць Суладнай музыкаю рос!Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́ліч
(рус. паралич, ад гр. paralysis = расслабленне)
1) хвароба, якая пазбаўляе той або іншы орган цела здольнасці рухацца, дзейнічаць (параўн.парэз);
2) перан. стан бяздзейнасці, страта здольнасці выконваць свае функцыі (напр. п. чыгункі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
erlédigenvt
1) ска́нчваць зака́нчваць; выко́нваць
2) ула́джваць;
die Fráge ist erlédigt пыта́нне вы́чарпана
3) груб. прыко́нчыць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Normf -, -en
1) но́рма;
néue ~en erstéllen устанаві́ць но́выя но́рмы;
die ~ éinhalten*выко́нваць но́рму
2) станда́рт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
státtgeben*аддз.vi (D) канц. задаво́льваць, выко́нваць (даручэ́нне), браць пад ува́гу;