затаўха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што) (разм.).

Замучыць, штурхаючы ў натоўпе.

Дзяўчынку затаўхалі ў натоўпе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абквэ́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Абмазаць што-н. чым-н., забрудзіць.

А. вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Тое, што і асядлаць (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабва́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Абліць варам усё, многае або ўсіх, многіх.

П. гародніну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і -а́ты; зак., што.

Адагнуць адно за адным усё, многае.

П. цвікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паатраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Атрэсці ўсё або вялікую колькасць чаго-н.

П. усе яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыкарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выкарчаваць усё, многае.

П. пні.

П. бюракратаў з устаноў (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выняць адно за другім усё, многае.

П. рэчы з чамадана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысвідро́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Высвідраваць у многіх месцах або многа чаго-н.

П. дзіркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Размазаць па паверхні што-н.

Р. фарбу па стале.