«РАБО́ТНІЦКА-СЯЛЯ́НСКАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,
вячэрняя штодзённая насценная газета Захфронтроста. Выдавалася 4.7—25.9.1920 пераважна ў Мінску на бел. мове. Рэдактар З.Жылуновіч (Ц.Гартны). Пачала выходзіць у час ліп. аперацыі сав.-польскай вайны 1920. Выконвала ролю масавага агітатара і паліт. выхавальніка малапісьменнага чытача: адметнасць стылю, кароткая перадавіца, сціслыя фразы, буйны шрыфт; друкавалася на адной старонцы газетнага аркуша. Мела рубрыкі: «Абарона савецкіх рэспублік», «Весткі з заграніцы», «На Беларусі» і інш. Змяшчала аператыўныя звесткі з франтоў, асвятляла ход ваен. дзеянняў і этапы мірных перагавораў з Польшчай, міжнар. становішча і акцыі салідарнасці з Сав. Расіяй у Англіі, Францыі і інш. краінах. Надрукавала вершы З.Бядулі (пад псеўд. Вольны) і А.Бабарэкі (пад псеўд. Адам Чырвоны). Выйшла 46 нумароў.
В.М.Герасімаў.
т. 13, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛА (Cela) Каміла Хасэ (н. 11.5.1916, г. Падрон, Іспанія),
іспанскі пісьменнік. Чл. Ісп. АН (з 1957). Вывучаў права ў Мадрыдзе і Англіі. Першыя вершы напісаў пад уплывам Р.Альберці і П.Нэруды. Паклаў пачатак т.зв. л-ры трэмендызму (ад ісп. tremendo — жахлівы, страшны). У раманах «Сям’я Паскуаля Дуартэ» (1942), «Вулей» (1951) матывы бязвыхаднасці і абсурднасці жыцця. Яго творчай манеры ўласцівы гратэск і іронія, імкненне да прастаты і прымітывізму. Аўтар раманаў «Служба цемры 5» (1973), «Спіс раганосцаў» (1976), «Мазурка для памерлых» (1983), кніг нарысаў, апавяданняў, дарожных нататак. Нобелеўская прэмія 1989.
Тв.:
Рус. пер. — Апельсины — зимние плоды. М., 1965;
Семья Паскуаля Дуарте. Улей;
Повести и рассказы. М., 1980.
Літ.:
Тертерян И. Современный испанский роман (1939—1969). М., 1972.
т. 14, с. 304
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́П IV Прыгожы
(Philippe le Bel; 1268, г. Фантэнбло, Францыя — 29.11.1314),
кароль Францыі [1285—1314]. З дынастыі Капетынгаў. Унук Людовіка IX Святога. Кароль Навары з 1284. Далучыў да каралеўскага дамена Ангумуа (1308), Ліёнэ (1312). Ваяваў з Англіяй за Гіень (занята франц. войскамі ў 1294, вернута Англіі ў 1300). У 1300 захапіў Фландрыю, што выклікала паўстанне фландрыйскіх гарадоў (гл. «Бругская ютрань»). Для вядзення войнаў выкарыстоўваў экстраардынарныя падаткі: прымусовыя пазыкі, пераштампоўку манет (атрымаў мянушку «фальшываманетчык»); у 1306 выгнаў з каралеўства яўрэяў і канфіскаваў іх маёмасць; абклаў падаткамі духавенства, што выклікала канфлікт (1296—1303) з папам Баніфацыем VIII, у якім Ф. IV стаў пераможцам (гл. Авіньёнскае паланенне папаў). Ліквідаваў ордэн тампліераў, канфіскаваў іх маёмасць, дамогся скасавання ордэна папам (1312). Склікаў першыя Генеральныя штаты (1302).
т. 16, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лендло́рд
(англ. landlord)
буйны землеўладальнік у Англіі, які здае зямлю ў арэнду фермерам-прадпрымальнікам і атрымлівае зямельную рэнту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прэсві́тэр
(гр. presbyteros = старэйшына)
1) свяшчэннік у праваслаўнай і каталіцкай царкве;
2) кіраўнік пратэстанцкай рэлігійнай абшчыны ў Англіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сцюа́рд
(англ. steward)
1) афіцыянт на пасажырскім судне ці пасажырскім самалёце;
2) кіраўнік буйной гаспадаркі, эканом у Англіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шрапшы́ры
(англ. Sropshires)
парода мясных кароткавоўнавых авец, выведзеная ў 19 ст. у графствах Шрапшыр і Страфардшыр у Англіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кло́бмены
(англ. clubmen, ад club = друк, кій)
удзельнікі сялянскага руху ў Англіі ў перыяд Англійскай буржуазнай рэвалюцыі 17 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дысе́нтэры
(англ. dissenters, ад лац. dissentere = не згаджацца)
асобы ў Англіі 16—17 ст., якія адышлі ад пануючай царквы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бу́шаль
(англ. bushel)
мера ёмістасці вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (каля 36 л).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)