няге́глы, -ая, -ае (разм.).

1. Кволы, слабы; няўдалы.

Н. конь.

2. Непрыгожы з выгляду, нязграбны.

Нягеглыя літары.

3. Няўмелы, ні да чаго не здатны.

Нягеглая гаспадыня.

|| наз. няге́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няго́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек ганебных, несумленных паводзін; нізкі (у 4 знач.) чалавек.

Ён аказаўся нягоднікам.

|| ж. няго́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. няго́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няго́дны, -ая, -ае.

1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны.

Нягодная сякера.

2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры.

Н. чалавек.

|| наз. няго́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няго́жы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і нягодны (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нягрэ́блівы, -ая, -ае.

Просты, без прэтэнзій, які задавальняецца самым малым.

Н. густ.

Н. чалавек.

|| наз. нягрэ́блівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нягу́ста, безас., у знач. вык., каго-чаго (разм.).

Мала, нямнога.

Грошай у нас н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няда́ўні, -яя, -яе.

1. Які адбыўся ў недалёкім мінулым, незадоўга да сучаснага моманту; які існуе мала часу.

Нядаўнія падзеі.

Мы прыйшлі сюды нядаўна (прысл.). Нядаўняе знаёмства.

2. Які быў кім-н. незадоўга да сучаснага моманту.

Н. сусед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нядба́йны, -ая, -ае.

Які абыякава адносіцца да сваіх абавязкаў; лянівы.

Н. гаспадар.

|| наз. нядба́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нядба́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м. (разм.).

Нядбалы, лянівы чалавек.

|| ж. нядба́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц.

|| прым. нядба́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нядба́лы, -ая, -ае.

Тое, што і нядбайны.

|| наз. нядба́ласць, -і, ж.