аберто́н, -у, м. (спец.).

Дадатковы тон, які надае асноўнаму гуку асобае адценне або тэмбр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дацэ́нтравы, -ая, -ае (спец.).

Які накіроўваецца ў руху ад перыферыі да цэнтра.

Дацэнтравая сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даччы́ны, -ая, -ае (спец.).

Які ўтварыўся ў выніку аддзялення ад чаго-н.

Даччыная фірма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфіле́¹, нескл., н. (спец.).

Цясніна або вузкі, цесны праход паміж узвышшамі, вадаёмамі.

Горнае д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загазава́ны, -ая, -ае (спец.).

Насычаны, забруджаны шкодным газам (пра паветра).

|| наз. загазава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасажырапато́к, -у, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Колькасць пасажыраў, якія едуць у пэўным напрамку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасціжо́рны, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да работы пасціжораў.

Пасціжорная майстэрня.

Пасціжорныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попелапа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Выпадзенне попелу пры вывяржэнні вулкана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратра́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (спец.).

Тое, што і траліць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прафілакто́рый, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Прафілактычная або лячэбна-прафілактычная ўстанова.

Заводскі п.