няве́р’е, -я, н.

1. Адсутнасць веры ў што-н., няўпэўненасць у чым-н.

Працаваць з нявер’ем.

2. Адсутнасць веры ў Бога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няве́рны, -ая, -ае.

1. Які парушае вернасць каму-, чаму-н.; здрадлівы.

Н. сябар.

2. Які парушае вернасць у шлюбе.

Н. муж.

3. Недакладны ва ўспрыманні.

Н. слых.

4. у знач. наз. няве́рны, -ага, м.; няве́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Той (тая), хто вызнае чужую веру.

Гарэлі вёскі няверных на беразе Дуная.

|| наз. няве́рнасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няве́руючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Той, хто адмаўляе рэлігію, не верыць у існаванне Бога.

Ён н.

|| ж. няве́руючая, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няве́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, -ве́ст, ж.

1. Дзяўчына або жанчына, якая выходзіць замуж; маладая.

Жаніх і н.

2. Дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

У суседкі дачка ўжо н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няве́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Жонка сына.

Як добрая свякроў, то добрая і н. (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няве́тлівы, -ая, -ае.

Той, хто парушае правілы ветлівасці, абыходзіцца няветліва, нетактоўна з іншымі.

Н. чалавек.

Н. адказ.

|| наз. няве́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няве́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

Станавіцца калекам, калечыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няве́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., каго-што.

1. Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго-н.; ламаць што-н.

Н. твар.

2. перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго-н.; псаваць.

Н. душы людзей.

|| наз. няве́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няві́дны, -ая, -ае.

1. Недаступны для зроку; нябачны.

2. Несамавіты, непрыгожы на выгляд.

Нявідная дзяўчынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няві́нны, -ая, -ае.

1. Маральна чысты, бязгрэшны.

Нявіннае дзіця.

2. Наіўны, прастадушны.

Нявінныя словы.

3. Бяскрыўдны, бясшкодны.

Нявіннае какецтва.

4. Цнатлівы.

5. Тое, што і невінаваты.

|| наз. няві́ннасць, -і, ж.