радыёэлектронная прылада для вызначэння напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення (радыёсігналаў). Бываюць наземныя (рухомыя і стацыянарныя), самалётныя, карабельныя. Шырока выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі, радыёразведцы і інш.
Складаецца: з антэнна-фідэрнай сістэмы (для прыёму радыёхваль, што распаўсюджваюцца ад аб’екта пеленгацыі), радыёпрыёмніка з індыкатарам (дае інфармацыю аб вуглах паміж напрамкам на аб’ект пеленгацыі і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку), дапаможнага абсталявання. У радыёнавігацыі выкарыстоўваюць Р., якія вызначаюць азімут ці курсавы вугал перадавальнай радыёстанцыі. Ва універсальных (двухкаардынатных) Р. вымяраюць абодва вуглы, якія вызначаюць гэты напрамак; у азімутальных — адзін з іх (азімут). Да Р. адносяць таксама радыёкомпасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1698,
вуснае пагадненне абваен. саюзе супраць Швецыі, заключанае 20—24 жн. ў г. Рава-Руская (цяпер у Львоўскай вобл., Украіна) паміж рас. царом Пятром I і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам II. Заклала асновы антышвед. каал шыі напярэдадні Паўночнай вайны 1700—21. У развіццё Р.п. 21.11.1699 падпісаны Маскоўскі саюзны дагавор: бакі абавязваліся распачаць ваен. дзеянні супраць Швецыі ў яе прыбалт. уладаннях — Пётр I у Карэліі і Іжорскай зямлі (узбярэжжа р. Нява і прылеглай ч. Фінскага заліва), а Аўгуст II у Ліфляндыі і Эстляндыі, з тым, каб гэтыя землі пасля вайны адышлі адпаведна да Расіі і Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БЕЛЯ ЗАКО́Н, кампенсацыі фактараў закон,
узаемазамяняльнасці фактараў закон (эфект),
сцвярджэнне аб тым, што адсутнасць або недахоп якога-н. экалагічнага фактара можа быць кампенсаваны інш. блізкім (аналагічным) фактарам. Выяўлены амер. эколагам Э.Рубелем (1930).
Напр., недахоп святла ў парніку можа быць кампенсаваны павелічэннем канцэнтрацыі вуглекіслаты або стымулюючым дзеяннем некат. біялагічна актыўных рэчываў (гіберэлінаў або інш.); некат. малюскі пры адсутнасці або недахопе кальцыю могуць будаваць свае ракавіны са стронцыю, пры дастатковай яго колькасці ў асяроддзі. Р.з. мае адносны характар, таму што фундаментальныя экалагічныя (фізіял.) фактары (святло, вада, азот, вуглекіслата, хім. макра- і мікраэлементы і інш.) незаменныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
напо́мніць
1. er¦ínnern vt (што-н., абчым-н. an A) ins Gedächtnis rúfen*; máhnen vt (засцерагаць);
2. (здаццападобнымнакаго-н., што-н.) an j-n, an etw. erínnern; j-n, etw. im Gedächtnis wáchrufen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адтэрміно́ўкаж.
1. (перанясенне чаго-н на пазнейшы тэрмін) Verschíebung f -, -en; Áufschub m -(e)s, -schübe, Stúndung f -, -en;
2. (працяг тэрміну годнасці) Frístverlängerung f -;
про́сьба аб адтэрміно́ўцы Bítte um Stúndung, Stúndungsgesuch n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
беззваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога нельга вярнуць; згублены, страчаны назаўсёды. Што ж твае вочы слязамі гараць, Па беззваротнай сумуюць вясне?Танк.[Доктар Шварц:] — У імя беззваротнага мінулага я прашу аб адным: ратуйце ад смерці дзяцей маіх і ўнукаў!Лынькоў.
2. Які дадзены назаўсёды і не павінен аддавацца. Беззваротная пазыка, дапамога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Зладжанасць, узаемная адпаведнасць асобных якасцей, прадметаў, з’яў, частак цэлага. Гармонія фарбаў. Гармонія зместу і формы. Гармонія жыцця.
3. Аддзел тэорыі музыкі, вучэнне аб правільнай пабудове сугучнасцей у кампазіцыі. Іменна гармонія зрабіла магчымымі трыумфы аркестравай музыкі.«Полымя».
[Ад грэч. harmonía — сувязь, сугучнасць, зладжанасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвака́т, ‑а, М ‑каце, м.
Юрыст, які абараняе абвінавачанага на судзе, вядзе чыю‑н. справу. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняць Рыгора.Бажко.//Аб тым, хто заступаецца за каго‑н. — Пакінь Лазавенка! Я не люблю адвакатаў, — нахмурыўся, Ладыпіп і сярдзіта адышоў убок.Шамякін.
[Лац. advocatus — заступнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адно́сіна, ‑ы, ж.
1. Лік, які атрымліваецца ад дзялення адной велічыні на другую. Геаметрычная адносіна. Лік, які паказвае, колькі працэнтаў дадзены лік складае ад другога ліку, называецца працэнтнай адносінай.
2. Дзелавая папера з запытаннем ці паведамленнем аб чым‑н. Сяргей пачаў разбіраць прысланыя ўчора адносіны і распараджэнні.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афекта́цыя, ‑і, ж.
Незвычайная ўзрушанасць, штучнасць у манерах, паводзінах, прыўзнятасць у мове. Калі аднойчы на пасяджэнні бюро райкома ўстала пытанне аб замене старшыні ў заняпалым калгасе «Маяк», .. [Сцяпан Апанасавіч] папрасіў слова і без усякай асаблівай афектацыі сказаў, што калі б члены бюро даверылі яму, ён паехаў бы туды працаваць.Краўчанка.
[Лац. affectatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)