джазі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які грае ў джазе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзікаро́слы, -ая, -ае.

Які расце ў дзікім стане (пра расліны).

Дзікарослыя лекавыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяво́чы, -ая, -ае.

Які належыць дзяўчыне або ўласцівы дзяўчыне.

Дзявочая сукенка.

Дзявочая прыгажосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дноачышча́льны, -ая, -ае.

Які служыць для ачысткі дна (у 1 знач.).

Дноачышчальныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

добраахво́тніцкі, -ая, -ае.

1. гл. добраахвотнік.

2. Які складаецца з добраахвотнікаў.

Д. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духо́ўнік, -а, мн. -і, -каў, м., чый ці каго.

Святар, які прымае споведзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыска́ўнтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Магазін, які гандлюе таварамі па зніжаных цэнах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ́рвіш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мусульманскі манах, які вядзе аскетычны лад жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жанчыналю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пра мужчыну, які любіць заляцацца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаравы́, -а́я, -о́е.

Які награваецца пры дапамозе жару (у 1 знач.).

Жаравая труба.