ГЕРЦ ((Hertz) Густаў Людвіг) (22.7.1887, г. Гамбург, Германія — 30.10.1975),
нямецкі фізік. Чл. Германскай АН у Берліне (ГДР), замежны чл.АНСССР (з 1958). Пляменнік Г.Р.Герца. Вучыўся ў Мюнхенскім і Берлінскім ун-тах. У 1913—45 у НДІ і ун-тах Германіі і Фінляндыі. З 1945 працаваў у СССР, у 1954—62 дырэктар Фіз. ін-та ў г. Лейпцыг. Навук.працы па атамнай спектраскапіі і фізіцы плазмы. Сумесна з Дж.Франкам эксперыментальна даказаў існаванне ў атамах дыскрэтных узроўняў энергіі (дослед Франка і Герца), што пацвердзіла тэорыю Бора. Распрацаваў дыфузійны метад раздзялення ізатопаў. Нобелеўская прэмія 1925. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЦБЕРГ ((Herzberg) Герхард) (н. 25.12.1904, г. Гамбург, Германія),
канадскі фізік і фізікахімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (з 1939). Скончыў Тэхн.ін-т у г. Дармштат (1927), дзе працаваў у 1930—35. У 1935 эмігрыраваў у Канаду. З 1949 у Нац. даследчым цэнтры ў г. Атава. Навук.працы па атамнай і малекулярнай спектраскапіі. Вызначыў энергію дысацыяцыі малекулы кіслароду (1930), знайшоў малекулярны вадарод у атмасферы планет. Ідэнтыфікаваў спектры малекул аксіду і дыаксіду вугляроду, аксіду азоту (II), ацэтылену, метану (1946—48), даследаваў спектры больш як 30 свабодных радыкалаў. Аўтар кнігі «Спектры і будова простых свабодных радыкалаў» (1974). Нобелеўская прэмія 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬБЕРТ ((Hilbert) Давід) (23.1.1862, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 14.2.1943),
нямецкі матэматык. Замежны ганаровы чл.АНСССР (1934). Скончыў Кёнігсбергскі ун-т. З 1893 праф. Кёнігсбергскага, у 1895—1933 Гётынгенскага ун-таў. Навук.працы па тэорыі інварыянтаў, тэорыі лікаў, тэорыі функцый, асновах геаметрыі, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, матэм. фізіцы, матэм. логіцы і інш. Аўтар канцэпцыі фармалізму ў матэматыцы. Увёў паняцце гільбертавай прасторы, якім шырока карыстаюцца ў матэматыцы і тэарэт. фізіцы.
Тв.:
: Рус.пер. — Основания математики: Теория доказательств. М., 1982 (разам з П.Бернайсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ТКІНА (Леанора Сямёнаўна) (н. 22.7.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1976). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953). З 1953 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па пытаннях сасудзістай паталогіі галаўнога мозга, цэрэбраваскулярных хвароб, медыка-сацыяльнай экспертызы, інваліднасці і рэабілітацыі.
Тв.:
Инфаркт мозга. Мн., 1973 (разам з Д.А.Маркавым, Э.І.Злотнікам);
Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (разам з І.П.Антонавым);
Врачебно-трудовая экспертиза. Мн., 1981 (разам з Т.А.Гурыновіч, М.М.Хоміч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗКО́Ў (Ілья Міхайлавіч) (1.8.1922, г. Генічаск, Украіна — 16.5.1996),
бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1980). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1954). З 1955 на Мінскім аўтазаводзе. З 1961 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (цяпер НВА «Планар»; з 1971 ген. дырэктар). З 1974 нам. старшыні СМБССР. У 1982—94 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук.працы і вынаходствы па тэхнал. абсталяванні для вытв-сці вырабаў электроннай тэхнікі. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.:
Генераторы изображений в производстве интегральных микросхем. Мн., 1981 (разам з Я.А.Райхманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШАК (Тамара Сцяпанаўна) (н. 3.1.1927, г. Луганск, Украіна),
бел. мовазнавец-германіст. Д-рфілал.н. (1991), праф. (1992). Скончыла 1-ы Маскоўскі пед.ін-т замежных моў (1954). З 1961 у Арэнбургскім пед. ін-це, з 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1965—77 заг. кафедры). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі германскіх моў, распрацоўвае праблемы функцыянальнага плана ням. і часткова англ. моў. Аўтар працы: «Функцыянальная стылістыка нямецкай мовы» (1981), а таксама арт. «Стан і асноўныя напрамкі лінгвастылістычнай праблематыкі ў мовазнаўстве Беларусі» (1979), «Моўная намінацыя і грамадска-культурны працэс» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС МИНУ́ВШЕГО»,
расійскі гіст.-літ. часопіс ліберальна-народніцкага кірунку. Выдаваўся ў 1913—23 у Маскве на рус. мове. Да 1919 выходзіў штомесяц, потым нерэгулярна (усяго 65 нумароў). Друкаваў: даследаванні і матэрыялы па рас. і ўсеагульнай гісторыі, археалогіі, літаратуразнаўстве; мемуары, запіскі, дзённікі і пісьмы сучаснікаў; анатацыі на новыя гіст. і літ.працы; партрэты гіст. дзеячаў і інш. Сярод супрацоўнікаў выдання быў У.І.Пічэта. Пасля закрыцця часопіса сав. Ўладамі С.П.Мельгуноў і частка б. супрацоўнікаў выдавалі за мяжой у 1923—25 час. «На чужой стороне» (Берлін—Прага), у 1926—28 — «Голос минувшего на чужой стороне» (Парыж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЛЕНКА (Соф’я Уладзіміраўна) (н. 17.7.1924, г. Варонеж, Расія),
бел. вучоны ў галіне фітапаталогіі, мікалогіі і аховы раслін. Д-рбіял.н. (1975), праф. (1991). Скончыла Варонежскі ун-т (1947). У 1960—96 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук.працы па вывучэнні хвароб інтрадукаваных раслін, рэгуляцыі фітапаталагічнай сітуацыі ў штучных фітацэнозах, біятэхналагічных праблемах.
Тв.:
Указатель возбудителей болезней цветочно-декоративных растений. Вып. 7. Л., 1980 (разам з Г.А.Дзьякавай);
Устойчивость древесных интродуцентов к биотическим факторам. Мн., 1988 (разам з А.І.Блінцовым, Н.А.Панько);
Болезни и вредители клюквы крупноплодной. Мн., 1996 (разам з С.У.Бугам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАСГЕ́ЙМ (Аляксандр Альфонсавіч) (6.3.1888, с. Ліхаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 4.12.1948),
савецкі батанік. Акад.АНСССР (1946; чл.-кар. 1939). Акад.Азерб. ССР (1945). Скончыў Маскоўскі ун-т (1912). У 1917—30 у Тбіліскім політэхн. ін-це, у 1927—46 у Азерб. ун-це. Арганізатар і дырэктар Бат. ін-та Азерб. ССР (1936—47), з 1947 у Бат. ін-це АНСССР і Ленінградскім ун-це. Навук.працы па даследаванні флоры, расліннасці і раслінных рэсурсаў Каўказа. Прапанаваў арыгінальную філагенетычную сістэму кветкавых раслін (1945). Дзярж. прэмія СССР 1948. Прэмія імя У.Л.КамароваАНСССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НБЕРГ (Анатоль Саламонавіч) (н. 14.2.1934, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1989). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў БПІ (1956) і ленінградскі Паўн.-Зах. завочны політэхн.ін-т (1961). З 1963 у Цэнтр.НДІ арганізацыі і тэхнал. кіравання, з 1992 у Акадэміі кіравання. Навук.працы па тэорыі складаных камп’ютэрных сістэм кіравання і праектавання. Распрацаваў тэарэт. асновы, мадэлі і метады аўтаматызаванага кіравання буйнымі прамысл. аб’ектамі. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Основы построения систем проектирования АСУП. М., 1983;
Элементы компьютерных информационных технологий. Мн., 1996 (у сааўт.).