язы́кIII (пленный) язы́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́йка ’гайка’, ’жалезнае кольца, якое набіваецца на што-н. для змацавання’ (БРС, Касп., Нас.). Рус. га́йка, укр. га́йка. Паводле Фасмера (1, 384), цяжкае слова. Шанскі (1, Г, 11–12) мяркуе, што ўкр. і бел. словы запазычаны з рус., дзе гэта слова ўтворана суфіксам ка ад дзеяслова гаить ’закрываць; затрымліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́цепка, паводле апісання: «изба без топки печи, находящаяся чрез сени часто без печи, хотя и с приготовленным фундаментом для неё, служащая отчасти кладовою, а отчасти (летней порою) спальнею, так как здесь меньше мух и блох» (Нік. Очерки, 1, 103). З ⁺не‑цепл‑ка, вытворнае ад цепліць ’ацяпляць, паліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагу́дка ’чутка, размова, звестка’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.), ’напеў, мелодыя, песня’ (ТСБМ), ’ганьба, асуджэнне’. Укр. погу́дка ’асуджэнне’, рус. погу́дка ’мелодыя, напеў, прыгаворка’. З суф. ка ад пагудзець < гудзець (гл.). Параўн. яшчэ пагу́дзіць ’паганьбіць, асудзіць’ (Шат.), ’абсмяяць’ (Сл. ПЗБ), ’палаяць, пакрычаць’ (Сцяшк. МГ). Апошні дзеяслоў з польск. pogudzić ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баля́чка. Рус. боля́чка, укр. боля́чка, польск. bolączka (можа, і чэш. дыял. bolačka, але гэта няпэўна). Утварэнне суфіксам ка (*‑ька) ад старога дзеепрыметніка цяперашняга часу дзеяслова *bolěti (гл. бале́ць): *bolęti̯‑ > *bolęč‑ (усх.-слав., параўн. укр. болячий). Параўн. ст.-слав. болѧшт‑, Шанскі (1, Б, 161) памылкова выводзіць гэтыя формы ад *болякъ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памор’е ’старая назва паўночных рускіх зямель на берагах Белага мора, Анежскага возера і рэк, якія ў іх упадаюць; старая назва паўночнай часткі Польшчы, якая прымыкае да Балтыйскага мора’ (ТСБМ). З рус. помо́рье < море; параўн. таксама польск. pomorze, чэш. pomoří (Фасмер, 3, 323). Сюды ж памор, паморка ’жыхар(ка) памор’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Proverbia populorum sapientia

Прыказкі ‒ народная мудрасць.

Пословицы ‒ народная мудрость.

бел. У прыказцы ‒ праўда святая. Добрая прыказка не ў брыво, а ў вока. Добрая пасловіца ў вочы колецца. Умелая прыказ­ ка, як пры мяшку прывязка.

рус. Пословица ‒ мудрость народная, пословица ввек не сломится. Пословица неспроста/не зря/недаром молвится.

фр. Proverbe ne peut mentir (Пословица не может лгать).

англ. And what are proverbs but the public voice? (А что же пословица, как не глас народа?).

нем. Sprichwort, wahr Wort (Пословица ‒ правдивое слово).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

БРО́ДАЎКА,

вёска ў Беларусі, у Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Бродня. Цэнтр сельсавета. За 30 км на ПнУ ад Барысава, 106 км ад Мінска. 247 ж., 97 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 3, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЫЛІ́,

вёска ў Беларусі, у Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Лупалава. 481 ж., 176 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 3, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУДЗІ́ЛАВА,

вёска ў Беларусі, у Соржыцкім с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 20 км на ПнУ ад Бешанковіч, 37 км ад Віцебска. 350 ж., 121 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 3, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)