КУЛЯБА́КІН (Віктар Сяргеевіч) (30.10.1891, Масква — 11.2.1970),
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай электратэхнікі, апаратабудавання і аўтаматыкі. Акад.АНСССР (1939). Ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1942). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1914). У 1917—40 выкладаў у ім, адначасова ў 1923—60 у Ваенна-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. Заснавальнік і дырэктар (у 1939—42) Ін-та аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР. Навук.працы па тэорыі і метадах разліку эл. машын і апаратаў, па пытаннях электраабсталявання самалётаў, аўтам. рэгулявання, разліку рэгулятараў. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Электрооборудование самолетов. Ч. 1. М., 1945 (разам з АМ.Сянкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБА́ТАЎ (Ігар Міхайлавіч) (13.3.1905, Масква — 19.10.1969),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1954 у БСГА. Навук.працы па біяхіміі глебы і торфу; вывучаў фізіял. дзеянне глеб на працэсы росту, фотасінтэзу раслін.
Тв.:
К вопросу о природе гумуса почв и торфов (разам з Е.І.Двойнішнікавай, В.Ф.Курбатавай) // Тр. Белорусской с.-х. академии. 1959. Т. 32, вып. 1;
Современные представления о природе гумуса и его роли в жизни почв и растений // Вопросы биологической активности почвы. Горки, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБА́НАЎ (Барыс Мяфодзьевіч) (н. 18.7.1938, г. Пракоп’еўск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1965). З 1974 у Мінскім аддзеле Цэнтр.НДІ сувязі, з 1988 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па аўтам. распазнаванні і сінтэзе мовы. Распрацаваў тэарэт. асновы і метады аналізу і сінтэзу мовы, прыстасаванні сінтэзу рус. і бел. моў, прылады распазнавання моў.
Тв.:
Синтезированная речь в системах массового обслуживания. М., 1983 (разам з В.Я.Кучаравым);
Искусственный интеллект: Справ. Кн. 1. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБА́НАЎ (Яўген Міхайлавіч) (20.11.1913, с. Храшчоўка Самарскай вобл., Расія — 6.11.1976),
бел. фізік. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1938). З 1958 у Ін-це ядз. фізікі АН Узбекістана, у 1969—76 у Ін-це цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, адначасова ў 1969—74 праф. Мінскага пед. ін-та. Навук.працы па ўздзеянні ядз. выпрамяненняў на паўправадніковыя прылады, метадах нейтронна-актывацыйнага аналізу для вызначэння мікрадамешкаў у чыстых і звышчыстых матэрыялах, стварэнні радыеізатопных прылад.
Тв.:
Радиоизотопные приборы в промышленности строительных материалов. М., 1973 (у сааўт.).
англійскі фізік-тэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1892). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1879), дзе і працаваў у 1885—1932 (з 1903 праф.). Навук.працы па электроннай тэорыі, электрадынаміцы рухомых асяроддзяў, матэм. фізіцы. Адкрыў прэцэсію электронаў у слабым магн. полі (1895; гл.Лармара прэцэсія). Незалежна ад Х.А.Лорэнца атрымаў рэлятывісцкія пераўтварэнні каардынат і часу (гл.Лорэнца пераўтварэнні) і закон складання скарасцей (1900). Яго манаграфія «Эфір і матэрыя» (1900) адыграла значную ролю ў развіцці электрадынамікі.
Літ.:
Спасский Б.И. История физики. 2 изд. М. 1977. Ч. 2. С. 164—166.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ПАЎ (Анварбек Закіравіч) (н. 28.8.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1951). З 1955 у БСГА (у 1962—67 і ў 1977—83 прарэктар, з 1967 заг. кафедры). Навук.працы па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).
Тв.:
Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. Горки, 1971 (у сааўт.);
Біятыповы састаў сартоў пшаніцы і іх генетычныя формулы (разам з І.К.Копцікам) // Весці Акадэміі аграрных навук Беларусі. 1995. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ТЫШАВА (Валянціна Якаўлеўна) (н. 5.5.1936, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1994). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1959). З 1968 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1995 у Гомельскім мед. ін-це. Навук.працы па аўтаімунным патагенезе неўралагічнага астэахандрозу пазваночніка, асаблівасцях клінічнага цячэння рассеянага склерозу пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распаўсюджанасці і захворванні рассеяным склерозам па рэспубліцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Эфферентные методы лечения больных рассеянным склерозом (у сааўт.) // Украінский вісник психоневрологіі. Харьков, 1995. Т. 3, вып. 1;
Применение неотропного препарата «пикамилона» в неврологии, психиатрии, наркологии. Гомель, 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ (Сяргей Іванавіч) (н. 28.3. 1938, в. Мітрапольшчына Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай хірургіі. Д-рмед.н. (1995), праф. (1997). Засл. ўрач Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966), з 1979 працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук.працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні вострага і хранічнага панкрэатыту і перытаніту, хірург. лячэнні захворванняў вілачкавай залозы, лячэнні цукровага дыябету.
Тв.:
Клиническая хирургия. Мн., 1998 (разам з М.І.Батвінковым, М.М.Іаскевічам);
Основы практической хирургии. Мн., 1998 (разам з Р.В.Максіменем, Г.Р.Максіменя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЦЮ́К (Анатоль Сяргеевіч) (н. 5.4.1932, в. Марынаўка Мікалаеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне эмбрыялогіі і гісталогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1975). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955) і працуе ў ім (у 1971—97 заг. кафедры). Навук.працы па эмбрыянальным марфагенезе органаў і рэгулюючых сістэм (нерв., эндакрыннай, імуннай), матэм. аналізе арганізацыі біял. сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперым. марфалогіі і транспланталогіі.
Тв.:
Информационный анализ в морфологических исследованиях. Мн., 1981 (разам з Л.А.Леанцюк, А.І.Сыкала);
Возрастная гистология. Ч. 1—5. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕВА (Ніна Цімафееўна) (н. 6.4.1925, г. Кіраў, Расія),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гігіены. Д-рмед.н. (1974), праф. (1976). Скончыла Ленінградскі сан.-гігіенічны ін-т (1949). У 1967—95 у Мінскім мед. ін-це (у 1975—89 заг. кафедры), з 1997 у Рэсп. дыспансеры спарт. медыцыны. Навук.працы па біял. заканамернасцях рухальнай актыўнасці і рэзервах здароўя дзяцей, аптымізацыі фіз. і гігіенічнага выхавання, асаблівасцях развіцця і здароўя школьнікаў у забруджаных радыенуклідамі зонах і дзяцей-інвалідаў.
Тв.:
Профилактическая и оздоровительная работа педиатра. Мн., 1982 (у сааўт.);