СІЛІКА́ТНЫ БЕТО́Н,
сумесь вапнава-крэменязёмістага вяжучага рэчыва, неарган. запаўняльнікаў і вады; тып бетону. Атрымліваюць тэрмаапрацоўкай у аўтаклаве пры т-ры 175—200 °C. Па ўласцівасцях набліжаны да бетону на партландцэменце (гідраўл. вяжучае рэчыва, найб. распаўсюджаны від цэменту).
У якасці вяжучага рэчыва ў С.б. выкарыстоўваюць танкамолатыя сумесі паветр. (гідраўл.) вапны з матэрыяламі, што маюць крэменязём; запаўняльнікі — прыродныя або штучныя пяскі. Адрозніваюць цяжкія С.б. (шчыльнасць 1800—2200 кг/м³) для вырабу сценавых панэлей і блокаў, элементаў перакрыццяў, лесвічных маршаў і лёгкія (шчыльнасць 300—1800 кг/м³) для буд-ва агараджальных канструкцый, у якасці ўцяпляльніка.
І.І.Леановіч.
т. 14, с. 378
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лабелі́н
(ад лабелія)
алкалоід, які змяшчаецца ў раслінах роду лабелія; выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці стымулятара дыхання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэгуста́цыя
(лац. degustatio)
ацэнка якасці харчовых прадуктаў (віна, чаю і інш.) арганалептычным спосабам (органамі зроку, нюху, смаку).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
агрэма́н
(фр. agrément = згода)
папярэдняя згода дзяржавы прыняць асобу, прапанаваную іншай дзяржавай у якасці яе дыпламатычнага прадстаўніка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
про́паліс
(гр. propolis)
клейкае смалістае рэчыва, якое выпрацоўваецца меданоснымі пчоламі ў якасці будаўнічага матэрыялу; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пу́бліка
(польск. publika, ад лац. publicus = грамадскі)
людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрмафікса́цыя
(ад тэрма- + фіксацыя)
апрацоўка ваўняных тканін парай або гарачай вадой для іх зберажэння і паляпшэння якасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АВАСКО́П (ад лац. ovum яйцо + ...скоп),
прылада для вызначэння якасці яец прасвечваннем, а таксама для кантролю за развіццём зародка ў час інкубацыі.
т. 1, с. 60
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пла́тавы (плшпывый) ’вышэйшай якасці’ (Юрч. СНЛ). Да платай (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́днасць, ‑і, ж.
1. Неабходныя маральныя якасці чалавека, а таксама ўсведамленне гэтых якасцей. Высока трымаць годнасць савецкага чалавека.
2. Прыгоднасць. Тэрмін годнасці нітрагіну — 9 месяцаў. «Беларусь».
3. Званне. Надаць годнасць народнага пісьменніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)