ЕНІКАЛО́ПАЎ (Мікалай Сяргеевіч) (13.3.1924, г. Сцепанакерт, Азербайджан — 22.1.1993),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. з 1966). Скончыў Ерэванскі політэхн.ін-т (1945). У 1949—80 у Ін-це хім. фізікі, з 1985 дырэктар Ін-та сінт. палімерных матэрыялаў АНСССР, адначасова (з 1961) праф. Маскоўскага фізіка-тэхн. ін-та. Навук. працы па кінетыцы і механізме іоннай полімерызацыі, тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Адкрыў новы элементарны акт полімерызацыі — перадачу ланцуга праз палімер (1961), магчымасць полімерызацыі пры высокім ціску ў спалучэнні з дэфармацыяй зруху рэчываў, якія цяжка ператварыць у палімеры інш. метадамі. Прапанаваў метады напаўнення тэрмапластаў мінер. напаўняльнікамі непасрэдна ў ходзе полімерызацыі. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ ШКО́ЛА ПАВІТУ́Х,
спецыяльная мед.навуч. ўстанова для падрыхтоўкі павітух у 1865—1917 у Магілёве. Падпарадкоўвалася Мін-ву ўнутр. спраў. У 1875 набыла статус цэнтральнай для Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губ. Тэрмін навучання 3—4 гады. Існавалі 2 падрыхтоўчыя і 2 спец. класы. Выкладаліся: Закон Божы, рус. і лац. мовы, арыфметыка, фізіка, анатомія і фізіялогія, малая хірургія, агульная паталогія, фармакалогія і рэцэптура, акушэрства, гінекалогія, гігіена. Прымаліся асобы жаночага полу ад 18 да 25 гадоў, пераважна сял. паходжання, якія падзяляліся на пансіянерак і вольных слухачак. Выпускніцы-пансіянеркі павінны былі адпрацаваць па 1,5 года за кожны год навучання ў якасці сельскіх павітух у губерні, якая іх утрымлівала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
сярэдняя навучальная ўстанова ў Навагрудку (Зах. Беларусь) у 1919—34. Мела на мэце падрыхтоўку да паступлення ў ВНУ, захаванне бел. самабытнасці, павагі да нар. звычаяў і традыцый. Тэрмін навучання 8 гадоў. У Н.б.г. вучыліся беларусы, рускія, яўрэі, татары. У розны час дырэктарамі былі Р.Пяцэвіч, Я.Цеханоўскі, П.Скрабец. Выкладаліся: бел., польск., франц., лац. і ням. мовы, Закон Божы, гісторыя і геаграфія Беларусі і Польшчы, сусв. гісторыя і геаграфія, матэматыка, фізіка, хімія, прыродазнаўства, маляванне, спевы, ручная праца, фізкультура і інш. Дзейнічалі самадз. гурткі, аркестр, спарт. секцыі. Вучні выдавалі часопіс (на шапірографе). Сярод вучняў Л.А.Барысаглебскі, Б.У.Кіт, Я.Сажыч і інш. Закрыта польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧЫ́ПАР (Генрыета Валянцінаўна) (н. 26.12.1941, г.п. Чаркаскае Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі. Д-рхім.н. (1990). Скончыла БДУ (1964). З 1964 у Ін-це ядз. энергетыкі, з 1992 у Ін-це радыяцыйных фізіка-хім. праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па кінетыцы тэрмічнага і радыяцыйна-тэрмічнага раскладання аксідаў азоту і серы, а таксама хлорвытворных вуглевадародаў у паветры, распрацоўцы тэарэт. асноў радыяцыйнага метаду ачысткі газавых выкідаў прамысл. прадпрыемстваў і ЦЭС ад шкодных прымесей.
Тв.:
Физико-химические и теплофизические свойства растворов на основе четырехокиси азота. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кинетика и механизм термических и радиационно-термических процессов в теплоносителе N2O4—NO. Мн., 1989 (разам з В.Б.Несцярэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЯДА́ЙЛА (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 7.10.1949, в. Дамашэвічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Канд.фізіка-матэм. н. (1984). Скончыў БДУ (1973). З 1973 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні ўласцівасцей генерацыі выпрамянення лазераў на пары складаных арган. злучэнняў, палярызацыйна-флуарэсцэнтных уласцівасцей шмататамных малекул, ахалоджаных у звышгукавым струмені. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Исследование свойств лазеров на парах и растворах сложных органических соединений (разам з І.І.Калошам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, № 5;
Динамика вращательного движения в спектроскопии сложных молекул в газовой фазе (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГЛЫНА́ЛЬНАЯ ЗДО́ЛЬНАСЦЬ ГЛЕ́БЫ,
уласцівасць глебы затрымліваць (паглынаць) рэчывы і цвёрдыя часцінкі, што перамяшчаюцца ў ёй. Мех. П.з.г. абумоўлена адфільтроўваннем у ёй ускаламучаных у вадзе часцінак, фіз. — адсорбцыяй рэчываў глебавага раствору на паверхні часцінак глебы, фізіка-хім. — эквівалентным абменам іонамі (пераважна катыёнамі) паміж цвёрдай ч. глебы і глебавым растворам (абменнае паглынанне) і ўкараненнем катыёнаў у крышт. рашотку глебавых мінералаў (неабменнае паглынанне), хім. — хім. узаемадзеяннем іонаў са злучэннямі глебы з утварэннем цяжка- і нерастваральных солей, што далучаюцца да цвёрдай ч. глебы, біял. — сорбцыяй рэчываў глебавымі мікраарганізмамі і каранямі раслін. Адыгрывае важную ролю ў выветрыванні горных парод, вышчалочванні глеб і інш. глебавых працэсах, значна ўплывае на ўрадлівасць глебы; улічваецца пры ўнясенні ўгнаенняў і хім. меліярацыі глеб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ЦЬКА (Антаніна Фёдараўна) (26.4.1906, г. Пяцігорск, Расія — 29.9.1995),
украінскі фізік; заснавальнік укр.навук. школы фізікаў. Акад.АН Украіны (1964). Засл. дз. нав. Украіны (1966), Герой Сац. Працы (1976). Скончыла Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). З 1930 у АН Украіны: у Фізіка-тэхн. ін-це (г. Харкаў), з 1941 у Ін-це фіз. хіміі, з 1944 у Ін-це фізікі (у 1965—70 дырэктар). Навук. працы па нізкатэмпературнай спектраскапіі цвёрдага цела, оптыцы малекулярных крышталёў. Устанавіла асн. заканамернасці паглынання і выпрамянення святла арган. крышталямі, выканала першыя нізкатэмпературныя вымярэнні нармальнай і анамальнай дысперсіі святла ў іх. Эксперыментальна выявіла і даследавала эксітоны ў малекулярных крышталях. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія Украіны 1977.
расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Чл.-кар.АНСССР (1933). Брат М.А.Ражанскага. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1911 праф. Харкаўскага ун-та, з 1923 у ленінградскім Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. Навук. працы па радыёфізіцы і радыётэхніцы, вывучэнні прыроды хвалевых працэсаў і эл. разрадаў у газах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя перадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары.
Тв.:
Физические основания теории распространения коротких волн. Л.;
М., 1934;
Акустика и оптика. Л.;
М. 1935;
Физика газового разряда. Л.;
М., 1937.
Літ.:
Кобзарев Ю.Б., Сена Л.А., Тучкевич В.М. Д.А.Рожанский (1882—1936) // Успехи физ. наук. 1982. Т. 138, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЫ́ДАЎ (Алег Васілевіч) (н. 18.3.1951, с. Воран-Лазоўка Хлевенскага р-на Ліпецкай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Д-рхім.н. (1994). Скончыў Варонежскі ун-т (1972). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі і нам. дырэктара). Навук. працы па даследаванні фізіка-хім. уласцівасцей і біял. функцый гармонзвязваючых глікапратэінаў плазмы крыві і тканак чалавека, распрацоўцы імунадыягнастычных сродкаў і гарманальных лек. прэпаратаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
О природе стероидовязывающего центра транскортина человека (разам з А.А.Ахрэмам, А.А.Стральчонкам) // Докл.АНСССР. 1978. Т. 242, № 5;
Новое свойство известных белков: специфич. связывание тиреоидных гормонов аполипопротеинами плазмы человека // Биохимия. 1994. Т. 59, вып. 5.