нізіннага тыпу ў Іванаўскім (большая ч.) і Драгічынскім р-нах Брэсцкай вобл., на ПдУ ад Спораўскага возера ў вадазборы р. Ясельда. Пл. 12 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 10,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1 м. Запасы торфу каля 19,8 млн.т. У Драгічынскім р-не вядзецца здабыча торфу на ўгнаенне. Выпрацаваныя пл. рэкультываваны. Часткова асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЦІНА БАЛО́ТА Нізіннага тыпу ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. і Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., у вадазборы рэк Пціч і Свіслач. Пл. 9 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 8,4 тыс.га. Глыб. торфу да 3 м, сярэдняя 2,2 м. Запасы торфу каля 33 млн.т. Частка балота асушана дрэнажом. Вырошчваюць збожжавыя і прапашныя культуры, сеяныя травы, агародніну. На неасушаных участках хмызнякова-асаковая расліннасць; ёсць пясчаныя астравы, парослыя лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТЫ́ЎНАЯ РАДЫЯ́ЦЫЯ,
тып эвалюцыі, пры якім ад адной продкавай формы ўтвараецца мноства разнастайных формаў арганізмаў умежах віду або групы роднасных відаў. Ляжыць у аснове адаптацыягенезу і з’яўляецца вынікам набыцця арганізмам прыстасаванасці (гл.Адаптацыя ў біялогіі) і пранікнення ў новыя адаптыўныя зоны. Праяўляецца ў разнастайнасці падпарадкаваных таксанамічных груп умежах кожнага буйнога таксона (напр., розныя віды грызуноў — вавёркі, суслікі, бабры, сям. драпежных млекакормячых і інш.). Канцэпцыя адаптыўнай радыяцыі сфармулявана амер. вучоным Г.Осбарнам у сувязі з эвалюцыяй млекакормячых (1910).
Осбарн адрозніваў 5 гал. ліній спецыялізацыі ў будове канечнасцяў млекакормячых, залежных ад умоў месцазнаходжання і спосабаў перамяшчэння: хуткі бег у наземных відаў; рыючы лад жыцця ў відаў, якія жывуць пад зямлёй; плаванне ў відаў, што жывуць у вадзе; лажанне ў дрэвавых відаў; планіраванне і палёт у відаў, жыццё якіх праходзіць у паветры. Асн. крыніца адаптыўнай радыяцыі — унутрывідавыя працэсы (генетычная разнастайнасць відавых папуляцый, дыферэнцыроўка віду на геагр. і экалагічныя расы і інш.). Наяўнасць у продкавага арганізма якой-небудзь структуры або фізіял. функцыі, што ў вельмі мадыфікаванай форме ёсць у больш высокаразвітых роднасных арганізмаў, сведчыць пра іх агульнае паходжанне і складае аснову эвалюц. тэорыі (гл.Філагенез).
А.С.Леанцюк.
Адаптыўная радыяцыя плацэнтарных млекакормячых, якія маюць агульнага продка (у цэнтры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНСКАЕ БАЛО́ТА,
у Беларусі, у Маладзечанскім і Валожынскім р-нах Мінскай вобл., у пойме Бярэзіны (бас. Нёмана). Нізіннае. Пл. 9,4 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 7,6 тыс.га.
Глыб. торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,9 м. Першапачатковыя запасы торфу 46,6 млн.т. Ёсць лугавы мергель. Асушана 6 тыс.га. Землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. балота пераважаюць хмызнякі і асокі, на 200 га лес. Ёсць пясчаныя астравы і грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГАНАШЧА́НСКАЕ БАЛО́ТА,
у Ляхавіцкім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., сцёк па Агінскім і інш. каналах у Выганаўскае возера. Нізіннага (94%) і мяшанага тыпу. Пл. 34,9 тыс.га, умежахпрамысл. Пакладу 27,6 тыс.га. Глыб. торфу да 4,7 м, сярэдняя 2,1 м. Пад торфам трапляюцца мергель і сапрапель. Каля 5 тыс.га асушана, на іх вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры. Неасвоеная частка балота ўваходзіць у гідралагічны заказнік Выганашчанскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́Н Казімір Аркадзевіч (22.6.1922, в. Шабаны, цяпер умежах Мінска — 9.7.1945),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Тамбоўскую школу ваен. пілотаў (1942). УЧырв. Арміі з 1940. УВял.Айч. вайну з мая 1943 на Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Львоўска-Сандамірскай аперацый, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Лётчык штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант Ш. да ліп. 1944 зрабіў 123 баявыя вылеты. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ БАЛО́ТА,
на ПнУ Глускага р-на Магілёўскай вобл., на водападзеле р. Пціч і яе прытока р. Ліса. Вярховага, нізіннага і мяшанага тыпаў. Пл. 1,7 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 1,4 тыс.га. На балоце воз. Дзікае. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,7 м. Ёсць сапрапелі. На вярховых участках пераважае дрэвава-хмызняковая расліннасць з хвоі, бярозы, вольхі, на нізінных — асокі і імхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РНА (Marne),
рака на Пн Францыі, правы прыток р. Сена. Даўж. 525 км, пл. басейна 12,7 тыс.км². Пачынаецца на плато Лангр, цячэ ў межах Парыжскага бас., упадае ў р. Сена каля Парыжа. Сярэдні расход вады ў вусці больш за 100 м³/с. Суднаходная ад г. Эперне. Злучана каналамі з рэкамі бас. Рэйна і Соны. У час 1-й сусв. вайны на М. адбыліся Марнскія бітвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШНА,
рака ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Чарніца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 335 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Шэркіна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асн. прытокі: Брыжоўка, Рубяжніца (злева), Скулянка (справа). Даліна скрынкападобная, звілістая. Пойма двухбаковая. Рэчышча шыр. 4—6 м, у вусцевай ч. 10—12 м. На рацэ г.п. Лёзна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВО́ЛЖА,
тэрыторыя, якая прылягае да сярэдняга і ніжняга цячэння р. Волга і эканамічна звязаная з ёю. Умежах П. вылучаюць прыўзнятае правабярэжжа (з Прыволжскім узвышшам) і нізіннае левабярэжжа, т. зв. Заволжа. Да П. часам адносяць таксама раёны, якія знаходзяцца ў верхнім цячэнні Волгі (ад яе вытокаў да вусця р. Ака). Пры эканам. раянаванні ў П. ўключаюць Калмыкію, Татарстан, Астраханскую, Валгаградскую, Пензенскую, Самарскую, Саратаўскую і Ульянаўскую вобл.