ПО́ЛАЦКІ ГАНДЛЁВА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ Белкаапсаюза. Засн. ў 2000 у г. Полацк Віцебскай вобл. на базе навуч.-вытворчага комплексу «ПТВ-тэхнікум» (існаваў у 1991—2000; створаны аб’яднаннем Полацкага політэхн. тэхнікума (з 1959) і кааператыўнага прафес.-тэхн. вучылішча (з 1966). Рыхтуе спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): машыны і апараты харчовых вытв-сцей; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; камерцыйная дзейнасць. Каледж рыхтуе таксама кваліфікаваных рабочых з прафес.-тэхн. адукацыяй (прадаўцоў прадуктовых і непрадуктовых тавараў, кухараў, кандытараў, афіцыянтаў, буфетчыкаў, нарыхтоўшчыкаў прадуктаў і сыравіны). Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
о́птам, прысл.
1. Вялікай колькасцю (пра куплю і продаж тавараў). [Лялькевіч] вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам.Шамякін.
2.перан.Разм. Поўнасцю, адразу. Нельга таксама ацэньваць творы оптам, абоймамі, калі да адных прад’яўляюцца сапраўдныя крытэрыі, а другім свядома робіцца скідка на важнасць тэмы.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераку́пшчык, ‑а, м.
Той, хто купляе што‑н. на перапродаж, для спекуляцыі. Увесь ураджай з разгатых неагледжаных бэр і антонавак за некалькі гадоў наперад быў запраданы касавокаму перакупшчыку Шмуйлу, які з таго і жыў, што браў у арэнду папоўскія і яшчэ там чые сады.Лужанін.Гандляры, пасрэднікі, перакупшчыкі безупынна таўкуцца, шумяць, крычаць, паказваюць узоры тавараў, спрачаюцца, лаюцца.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шліна, ‑ы, ж.
Дзяржаўны грашовы збор за тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца. Гандлёвая пошліна. Транзітная пошліна.// Грашовы збор за некаторыя аперацыі, паслугі. Успамін пра тое, як .. [Саша і Пётр] колькі дзён назад пайшлі ў сельсавет запісацца і як у іх не аказалася трох рублёў заплаціць пошліну, заўсёды смяшыў іх.Шамякін.
•••
Забаронныя пошліны (тарыфы) — высокія таможныя пошліны, якія перашкаджаюць прывозу якіх‑н. тавараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыла́вак, ‑лаўка, м.
Асобы стол у магазіне, які служыць для продажу з яго тавараў, прадуктаў. Падбярэцкі першы ўбег у магазін, але да прылаўка не стаў, адышоўшыся ў куток да грубкі, дзе была бочка з рыбай.Пташнікаў.Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы.Лынькоў.
•••
З-пад прылаўка — незаконна, не ўсім (прадаваць, гандляваць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)