род прасцейшых атр. трыхаманадыд падтыпу жгуцікавых. Некалькі дзесяткаў відаў. Паразіты жывёл (малпаў, коней, кароў і інш.), таксама чалавека.
Даўж. 5—40 мкм. На пярэднім канцы цела 3—5 свабодных жгуцікаў, адзін жгуцік праходзіць уздоўж цела і злучаецца з яго паверхняй ундуліруючай мембранай. 1 ядро. Рухомыя. Размнажэнне падоўжаным дзяленнем. Пад уздзеяннем неспрыяльных умоў Т. прымаюць шарападобную форму. Кормяцца бактэрыямі ўсёй паверхняй цела. Выклікаюць трыхаманоз.
Трыхаманада ангуста: 1 — ундуліравальная мембрана; 2 — адзін з пярэдніх жгуцікаў; 3 — ядро; 4 — задні жгуцік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗО́ МЕ́ТАД,
адзін з метадаў вызначэння скорасці святла. Прапанаваны А.І.Л.Фізо ў 1849.
Паводле Ф.м. светлавы прамень перарываецца зубчастым колам: святло праходзіць праз прамежак паміж зубцамі дыска, адбіваецца ад люстэрка і вяртаецца да назіральніка праз адзін з інш. прамежкаў паміж зубцамі. Скорасць святла вызначаюць па вядомых адлегласці паміж дыскам і люстэркам, а таксама часе павароту дыска на 1, 2 ці больш зубцоў.
Да арт.Фізо метад: 1 — паўпразрыстае люстэрка; 2 — крыніца святла; 3 — зубчастае кола; 4 — плоскае люстэрка; L — базавая адлегласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯНЁТЫ,
1) у беларусаў паляўнічыя сеткі для лоўлі звяроў і птушак. Звер натыкаецца на развешаную на калках сетку скідвае яе і заблытваецца ў ёй. На курапатак, перапёлак і інш. ставілі пераважна 2-сценныя Ц. (адна сетка з малымі вочкамі, другая — з вял.). Птушка ўдараецца ў густую сетку, набірае яе на сябе, праходзіць праз вочка рэдкай і ўтварае мяшок-пастку. Ц. выкарыстоўвалі да 20 ст. 2) У пераносным сэнсе Ц. наз. пастку для людзей і ўсё тое, што прыгнятае, перашкаджае свабодна дзейнічаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дра́піна, ‑ы, ж.
Неглыбокая ранка на целе або пашкоджанне на прадмеце ў выглядзе палоскі, зробленае чым‑н. тонкім і вострым. На нагах віднеліся крывавыя драпіны ад калючага іржэўніку.Кавалёў.Так не праходзіць дня без страты новай, Шчыт кулямёта ў драпінах увесь.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Незак.да прадзьмуць (у 1, 2 знач.).
2. і без дап.Праходзіць наскрозь праз што‑н., дзьмуць з усіх бакоў (аб патоку паветра, аб ветры). Нас прадзімае вецер свежы, Мы ловім пырскі І дрыжым.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралётны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца ў час сезоннага пралёту (пра птушак). Пралётная птушка.
2.Уст.паэт. Які хутка праходзіць, праносіцца; мімалётны. Пралётная думка.
пралётны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пралёта 2 (у 1 знач.); з пралётамі. Пралётная частка моста.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР БРЫГІ́ТАК,
помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны ў 1634—42 у Гродне па фундацыі К. і А.Весялоўскіх. Уключаў Благавешчанскі касцёл, жылы корпус, гасп. пабудовы (збярогся толькі лямус, гл. ў арт.Гродзенскія лямусы), мураваную агароджу з брамамі (захавалася часткова), сад, агарод, званіцу-капэлу (стаяла асобна, на другім баку вуліцы; знішчана ў 1960-я г.). Касцёл — аднанефавы 2-вежавы храм з паўцыркульнай апсідай. Гал. фасад мае стройную сіметрычную кампазіцыю з 3-часткавым дзяленнем па вертыкалі на цэнтр. плоскасць і 2 вуглавыя вежы. Ніжні ярус члянёны плоскімі пілястрамі з карынфскімі капітэлямі, прарэзаны дзвярным і аконным праёмамі. Над пілястрамі праходзіць антаблемент, фрыз якога аформлены манум.-дэкар. жывапісам у тэхніцы сграфіта. Гал. фасад завершаны аднолькавымі па вышыні атыкам, трохвугольным франтонам і 2-яруснымі дэкар. вежачкамі. Інтэр’ер вырашаны як адзіны аб’ём, перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Жылы корпус — прамавугольны ў плане 2-павярховы аб’ём з вял.унутр. дваром. На паўн. фасадзе захаваўся партал, аздоблены маст. тынкоўкай. Па перыметры будынка з боку двара праходзіць светлавы калідор з келлямі. Агароджа з брамай уяўляе сабой глухую цагляную атынкаваную сцяну, па вуглах якой былі невял. 6-гранныя вежы (захаваўся 1-ы ярус адной з іх). Агароджа мела 4 брамы (захаваліся 3 найб.манум. перад касцёлам). Зберагліся таксама брамы для пешага люду і праезная брама гасп. двара.
С.Г.Багласаў, Т.Р.Маліноўская.
Гродзенскі кляштар брыгітак. Галоўны фасад касцёла.