[лац. zodiacus, ад гр. zodiakos (kyklos) = звярыны (круг)]
астр. пояс неба, па якім Сонца праходзіць свой бачны шлях напрацягу года; падзяляецца на 12 знакаў (па ліку сузор’яў, якія названы пераважна імёнамі жывёл (Леў, Рак, Скарпіён і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЖО́РНАЎКА,
рака ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 125 км². Пачынаецца каля зах. ускраіны в. Жалезкава. Рэчышча каналізаванае ад вытоку напрацягу 13 км. Каналізаваны ўчастак наз. Смалярня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТО́ЎКА,
рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мышанка (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 197 км². Пачынаецца каля в. Сваяшкі. Прыток — р. Навасадка. Напрацягу 12 км каналізаваная. Створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́СА, Раса,
рака наПд Беларусі, у Старадарожскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці і Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток Пцічы (басейн Прыпяці). Даўжыня 128 км. Плошча вадазбору 3,6 тысяч км². Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, Прыпяцкім Палессі. Асноўныя прытокі: Таліца (справа), Солан, Нешчанка, магістральныя асушальныя каналы Слаўкавіцка-Ямінскі і Чавускі (злева).
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3—1 км. Пойма пераважна двухбаковая, ніжэй вёскі Падарэссе ў Старадарожскім раёне яе шырыня 0,1—1 км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня ў вярхоўі 5—10 м, у ніжнім цячэнні 30—35 м. Берагі на натуральных участках нізкія. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 54%, летне-асенняй межані — 30% гадавога сцёку. Летне-асеннія паводкі кожны год, зімовыя радзей. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,7 м³/с. Пасля пабудовы Арэскай меліярацыйнай сістэмы і Любанскага вадасховішча сцёк Арэсы значна зарэгуляваны. Крыніца водазабеспячэння сажалак рыбакамбіната «Любань». На рацэ горад Любань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЕНКА,
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бобр (бас.р. Дняпро). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 170 км². Выцякае з воз. Камачэўскае натэр. Талачынскага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку напрацягу 6 км. Цячэ пераважна па забалочаным лесе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́СЦЕ,
вадасховішча ў Магілёўскім р-не, за 32 кмнаПдУ ад Магілёва, каля в. Зарэсце. Створана нар. Раста ў 1981. Пл. 0,71 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5,3 м, аб’ём вады 1 млн.м³. Ваганні ўзроўню напрацягу года 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЎЛЯ́НКА, Нароўля,
рака ў Мазырскім і Нараўлянскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 124 км². Пачынаецца за 3 кмнаПдЗ ад в. Міхалкі Мазырскага р-на. Рэчышча ў ніжнім цячэнні напрацягу 3 км каналізаванае. Пры ўпадзенні Н. ў Прыпяць г. Нароўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНІВА́, Утонька, Калінаўка,
рака ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. каля 15 км. Пачынаецца за 3 кмнаПдЗ ад в. Залужжа. Ад вытоку напрацягу 3 км рэчышча каналізаванае. На берагах ракі забалочаны лес, прывусцевы ўчастак на забалочанай пойме Сажа сярод шматлікіх старычных азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ЗЕНКА, Вызнянка,
рака ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., левы прыток Морачы (бас. Прыпяці). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 109 км². Пачынаецца за 1 кмнаПдУ ад в. Пятніцы, цячэ напаўд.-зах. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ каля г.п. Чырвоная Слабада створаны плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЦІЦА,
рака ў Міёрскім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 117 км². Пачынаецца за 1 кмнаПдЗ ад в. Смолеўцы Міёрскага р-на, цячэ напаўд.-зах.ч. Полацкай нізіны. Рэчышча ад вытоку напрацягу 7 км каналізаванае.