Тры (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб. маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Трое братоў. Трое ягнят. Нас было трое. Трое дзвярэй. У нас траіх./узнач.наз.тро́е, траі́х. У сярэдзіне дня да нас у музей зайшло трое.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экску́рсія, ‑і, ж.
1. Наведванне (звычайна калектыўнае) чаго‑н., паездка, прагулка куды‑н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай. Экскурсія ў музей. □ Экскурсія закончылася, але нікому з вучняў не хацелася пакідаць завод — так тут усё было цікава, захапляюча.Рунец.
2.Разм. Група ўдзельнікаў такой паездкі, прагулкі, наведвання. І вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч.Якімовіч.
[Ад лац. excursus — вылазка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́РНЕМ (Arnhem),
горад на У Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Гелдэрланд. Засн. на месцы рым. паселішча. 128 тыс.ж.; з прыгарадамі 293 тыс. (1985). Порт на правым беразе Рэйна. Машынабудаванне, хім., фармацэўтычная, саляная, скураная прам-сць, вытв-сць штучных тканін. Нідэрландскі музей пад адкрытым небам (нар. архітэктура, дэкар. мастацтва), сафары-парк. Паблізу Арнема, у Атэрло — музей Кролер-Мюлер з калекцыяй карцін В. ван Гога. Арх. помнікі 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́КА (Monaco),
горад, сталіца дзяржавы Манака, на Міжземным м. Вядомы з 13 ст. 3 тыс.ж. (1997). Порт, курорт і цэнтр турызму на Міжземным м.Вытв-сць сувеніраў. Акіянаграфічны ін-т з музеем і акварыумам, міжнар. гідраграфічнае бюро. Антрапал. дагіст. музей. Бат. сад. Жылыя кварталы і тэрасныя сады (16—18 ст.), княжацкі палац (16—19 ст) з фрагментамі крэпасці 13—19 ст., капэла Ла Мізерыкорд (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́НІЯ (Catania),
горад у Італіі, на в-ве Сіцылія, каля падножжа вулкана Этна. Адм. ц. правінцыі Катанія. Засн. ў 729 да н. э. 364 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: суднарамонтная, радыёэлектронная, нафтахім., цэментная. Вытв-сцьс.-г. машын. Ун-т (з 1434). Астрафіз. абсерваторыя. Вулканалагічны ін-т. Мінералагічны музей. Бат. сад. Руіны стараж.-грэч. і стараж.-рым. збудаванняў. Арх. помнікі 11—18 ст. Мемарыяльны музей кампазітара В.Беліні (нарадзіўся ў К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Афанасій Рыгоравіч) (21.1.1782, слабада Васільеўская, Тамбоўская вобл., Расія — 13.5.1868),
рускі архітэктар, прадстаўнік маст.ампіру. Да 1804 прыгонны. Вучыўся ў І.Дз.Жылярдзі, у Крамлёўскай арх. школе. З 1808 да 1840-х г.гал. архітэктар маск. Выхаваўчага дома. Сярод работ у Маскве: дамы Селязнёвай (цяпер Музей А.С.Пушкіна, 1814), Лапухіна — Станіцкай (цяпер Музей Л.М.Талстога), царква Вял. Ушэсця каля Нікіцкіх варот (1820-я г.); шэраг сядзібных дамоў у Маскоўскай вобл. У апошнія гады працаваў у духу эклектычнай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РДЫФ (Cardiff),
галоўны горад Уэльса (Вялікабрытанія). Адм. ц. графстваў Саўт-Гламорган і Мід-Гламорган. Засн. каля 75.284 тыс.ж. (1991). Порт у Брыстольскім зал. Аэрапорт. Прамысл. і культ. цэнтр Уэльса. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., харч., папяровая, паліграфічная. Уэльскі ун-т. Нац.музей Уэльса. Уэльскі нар.музей (нар. мастацтва). Арх. помнікі: замак (каля 1090), Ландафскі сабор (12—15 ст.), царква Сент-Джон (15 ст.), ратуша (1904), Храм Міру (1938). Цэнтр уэльскай культуры (фестывалі песні, музыкі і паэзіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙМАР, Ваймар (Weimar),
горад у ФРГ, у зямлі Цюрынгія. Размешчаны ў Цюрынгенскай катлавіне на р. Ін. 60 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Развіта камбайнабудаванне і выраб дакладных вымяральных прылад. Паліграф.прам-сць. У Веймары мемар. музеі: Нац.музей Гётэ, Паркавы дом Гётэ, Дом Шылера, Дом Ліста, а таксама Музейням. л-ры, архіў Гётэ і Шылера, Ням.нац.т-р (1906—08), Вышэйшая школа архітэктуры і буд-ва (1904—07, арх. Х.К. ван дэ Велдэ). Каля Веймара — мемар. комплекс Бухенвальд. Турызм.
Упершыню ўпамінаецца ў 975. З 1254 горад. У 1573—1918 сталіца герцагства (з 1815 — Вял. герцагства) Саксен-Веймар-Айзенах. У 18—19 ст. адзін з асн.маст. і культ. цэнтраў Германіі. У Веймары працавалі І.С.Бах, І.Г.Гердэр, І.В.Гётэ, Ф.Шылер, Ф.Ліст. У 1919 у Веймары прынята рэсп. канстытуцыя Германіі (гл. ў арт.Веймарская рэспубліка). Аблічча Веймара вызначаюць маляўнічыя паркі (найбольшы — парк Гётэ) і арх. помнікі 16—18 ст.: Дом Кранаха (каля 1526), Герцагскі палац (цяпер музей; перабудаваны ў 1790—1803 у стылі класіцызму), палац Бельведэр (1726—32) і інш.
Да арт.Веймар. Герцагскі палац (перабудаваны ў 1790—1803, цяпер музей з мастацкім зборам).Веймар. Старажытная плошча ў цэнтры горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НСБРУК (Innsbruck),
горад на З Аўстрыі, у Альпах, на подступах да перавалу Брэнер. Адм. ц. зямлі Ціроль. Вядомы з 1234. 118 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., металаапр., эл.-тэхн., хім.-фармацэўтычная, харчовая. Маст. промыслы, рамесніцкая вытв-сць сувеніраў. Ун-т (1669), універсітэцкая б-ка (1746). Цірольскі музей Фердынандэум, Цірольскі музейнар. мастацтва. Палац Габсбургаў Гофбург (14—18 ст.). Ландгаўз (1725—28), палацы, цэрквы і інш. Цэнтр турызму і зімовых відаў спорту. Зімовыя алімпійскія гульні (1964, 1976).