СЛАВЯ́НСКАЯ НУМАРА́ЦЫЯ,

спосаб запісу лікаў з дапамогай літар славянскіх алфавітаў. Выкарыстоўвалася ў Расіі як асн. да 18 ст.

Для надання літарам значэнняў лічбаў над імі ставіўся спец. знак — цітла (над кожнай літарай запісанага ліку, толькі над першай з іх ці над усім лікам). У лікаў, большых за 10, лічбы запісваліся злева направа ў парадку змяншэння дзесятковых разрадаў (часам пры запісе лікаў ад 11 да 19 адзінкі запісваліся раней 10). Для абазначэння больш высокіх разрадаў (тысяч і больш) ставіліся дадатковыя знакі.

Славянская нумарацыя: а — адпаведнасць паміж лічбамі і літарамі; б — прыклады запісаў лікаў.

т. 14, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акро́нім

(ад гр. akros = высокі + onyma = імя)

абрэвіятура, утвораная з пачатковых літар (напр. СНД, НАТО).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

верніса́ж

(фр. vernissage = літар. пакрыццё лакам)

урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі і адначасовае спатканне з аўтарам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вундэркі́нд

(ням. Wunderkind = літар. цуда-дзіця)

дзіця з надзвычайнымі для свайго ўзросту здольнасцямі (часам іранічна).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

па

(фр. pas = літар. крок)

1) танцавальны крок у класічным танцы;

2) усякі танцавальны рух.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыэ́кі

(гр. perioikoi = літар. суседзі)

непаўнапраўная частка насельніцтва некаторых старажытнагрэчаскіх полісаў (Спарты, Аргоса, Эліды, Фесаліі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праспе́рыты

(англ. prosperity = літар. працвітанне)

фаза ў цыклічным развіцці капіталістычнай гаспадаркі, якая характарызуецца ўздымам эканомікі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэфера́нс

(фр. preference = літар. перавага, ад лац. praeferre + аддаваць перавагу)

трохасабовая (або чатырохасабовая) картачная гульня.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэто́рта

(лац. retorta = літар. павернутая назад)

пасудзіна з доўгім адагнутым убок горлам для перагонкі вадкасцей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сляб

(англ. slab = літар. пліта, пласціна)

стальная пліта, якая з’яўляецца загатоўкай для пракаткі ліставой сталі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)