таўшчы́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для вымярэння таўшчыні чаго‑н. Таўшчынны цыркуль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уло́ўнік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне, механізм для ўлоўлівання чаго‑н. Улоўнік металічнага пылу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сысо́к, ‑ска, м.

Асобае ўтварэнне ў некаторых жывёльных і раслінных арганізмаў, якое служыць для ўсмоктвання пажыўных рэчываў, для прысмоктвання да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тасьма́, ‑ы, ж.

Вузкая тканая ці плеценая палоска (лента), якая выкарыстоўваецца для аздаблення сукенак, бялізны, а таксама для завязвання, змацоўвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыма́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто валодае якімі‑н. каштоўнымі паперамі. Трымальнік акцый.

2. Прыстасаванне для трымання чаго‑н. Трымальнік для станка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вызнача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што вызначае, выражае сабой што-н. (кніжн.).

Рытмічны в.

2. Кніга для даведак пры вызначэнні чаго-н. (спец.).

В. раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагру́зкі, -зак, адз. перагру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. перагрузіць.

2. Перавышэнне нармальнай для каго-, чаго-н. сілы цяжару, тэмпературы і пад. (спец.).

Пераносіць атмасферныя п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпісны́, -а́я, -о́е.

Які атрымліваецца па падпісцы, падпісчыкамі.

Падпісныя выданні.

○

Падпісны ліст — ліст для збору грошай на карысць каго-, чаго-н., на якім удзельнікі збору ставяць свае подпісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -сма́ж; -жаны; зак., што і чаго.

Прыгатаваць для яды смажаннем або абсмажыць зверху.

П. грыбоў.

|| незак. падсма́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падсма́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наво́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Шчыток або павязка для аховы вачэй ад чаго-н.

2. Шчыток на вуздэчцы, які не дае пужліваму каню глядзець па баках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)