горнакліматычны курорт у Германіі паблізу граніцы з Аўстрыяй (на. Пд ад г. Зальцбург). Размешчаны ў міжгорнай катлавіне Усх. Альпаў. Як курорт і цэнтр турызму развіваецца з 19 ст. Мяккая зіма і цёплае лета, ахаванасць ад вятроў, насычанае азонам чыстае паветра ствараюць умовы, спрыяльныя для лячэння неспецыфічных хвароб органаў дыхання, малакроўя, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр зімовага спорту.
інфармацыйнае агенцтва. Засн. прыватнымі асобамі ў кастр. 1991 у Мінску ў складзе аднайм. кампаніі. Супрацоўнічае з буйнейшымі сродкамі масавай інфармацыі Беларусі, Прыбалтыкі, Расіі, а таксама Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША. Мае шырокую сетку ўласных карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, карэспандэнцкія пункты ў Вільні, Маскве і Кіеве. Падтрымлівае цесныя сувязі з укр.інфарм. агенцтвам УНІАН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Сяргей Пятровіч) (4.2.1909, в. Зацішша Магілёўскага р-на — 1.2.1984),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскую школу ВПС (1930). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 на фронце. Штурман авіяцыі далёкага дзеяння маёр Алейнікаў зрабіў 240 вылетаў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка, удзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Арлом, Ленінградам, на Беларусі, у Германіі. Да 1947 у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́НТАЎТ (Вітольд Міхайлавіч) (7.3.1922, в. Слабадшчына Мінскага р-на — 25.10.1987),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, механік-вадзіцель танка. Удзельнік баёў на Калінінскім напрамку, пад Ржэвам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, баёў у Германіі. Старшына Гінтаўт вызначыўся ў студз. 1944 ў баі пад Вінніцай (Украіна). З 1947 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МБУРГСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура канца верхняга палеаліту (каля 11 тыс.г. да н.э.) на тэр.паўн.Германіі і Нідэрландаў. Насельніцтва ў асноўным займалася паляваннем на паўн. аленяў, што ішлі з Пд за адступаючым ледавіком, мела жытлы — круглыя і авальныя палаткі. Тыповымі прыладамі былі невял. крамянёвыя наканечнікі з бакавой выемкай, разцы з рога аленя з крамянёвымі ўкладышамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЦ (Harz),
горны масіў ў Германіі. Працягласць каля 90 км. Выш. да 1142 м (г. Брокен). Складзены з гранітаў, кварцытаў, сланцаў. У рэльефе — платопадобная вяршыня, стромкія схілы, моцна расчлянёныя прытокамі рэк Везер і Эльба. Радовішчы медзі, серабра, свінцу, цынку. Піхтавыя і шыракалістыя лясы, лугі. Перадгор’і ўзараныя. Прыродны парк. Рэзерваты Обергарц, Бодэталь. Кліматычныя курорты: Бланкенбург, Вернігеродэ, Гернродэ і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАБАРАЦЫ́Т (ад гідра... + позналац. borax буракс),
мінерал, водны барат кальцыю і магнію CaMg[B3O4(OH)2]2∙3H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя, агрэгаты пласцінкава-валакністыя, шчыльныя і тонказярністыя масы. Бясколерны, белы. Бляск шкляны да шаўкавістага. Цв. 2—3. Шчыльн. 2,167 г/см³. Пашыраны мінерал галагенна- і вулканагенна-асадкавых радовішчаў борных руд. Радовішчы ў Казахстане, Германіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЦО́Ў (Аляксандр Нічыпаравіч) (22.9.1907, в. Панькоўская Буда Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 23.1.1973),
Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941, удзельнік абароны Масквы. Зімой 1942—43 удзельнічаў у рэйдзе па тылах ворага ў раёне Ржэў—Сычоўка—Нялідава (Расія), з вер. 1943 у складзе войск Бранскага фронту. Вызначыўся пры фарсіраванні Дзясны, у баях на тэр.Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІН ((Wien) Вільгельм) (13.1.1864, Гафкен, Германія, цяпер у Калінінградскай вобл., Расія — 30.8.1928),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Берлінскі ун-т (1886). З 1892 праф. у розных ун-тах Германіі. Навук. працы па тэрмадынаміцы, гідрадынаміцы, оптыцы і электрычнасці. Тэарэтычна вывеў закон выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл.Віна закон выпрамянення). Вызначыў даўжыню хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення. Нобелеўская прэмія 1911.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Іван Сцяпанавіч) (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага р-на — 16.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баі за ст. Вербіг на тэр.Германіі; цяжка паранены закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленне сав. воінаў.