УО́ЛІС І ФУТУ́НА АСТРАВЫ́, Валіс і Футуна Астравы (Wallis et Futuna íles),
заморская тэрыторыя Францыі ў зах. частцы Ціхага ак., у Палінезіі. Пл. 274 км². Нас. 15,3 тыс.чал. (2000). Адм. цэнтр — Мата-Уту (на в-ве Увеа ў групе а-воў Уоліс). Афіц. мова — французская, выкарыстоўваецца увеа. Нац. свята — дзень узяцця Бастыліі (14 ліп.).
Прырода. Астравы вулканічнага паходжання. У іх складзе — група Уоліс з в-вам Увеа (пл. 60 км², выш. да 145 м) і 22 дробнымі астравамі, група Футуна (Хорн) з а-вамі Футуна (пл. 64 км², выш. да 760 м) і Алофі (шт. 51 км², выш. да 400 м). Клімат трапічны пасатны. Сярэднямесячныя т-ры — 25—26 °C. Ападкаў за год да 3000 мм. На а-вах Футуна і Алофі шмат невял. рэк і ручаёў, на в-ве Увеа вадацёкі пераважна каля ўзбярэжжа. Глебы вулканічныя і фералітныя, урадлівыя. Астравы ўкрыты вільготнымі трапічнымі лясамі, шмат дрэвападобных папарацей. Мора багатае рыбай.
Насельніцтва. Карэнныя жыхары — палінезійцы, падзяляюцца на увеа (больш за 65% насельніцтва) і футуна. Невял. група еўрапейцаў (французаў). Вернікі пераважна католікі. Сярэднегадавы прырост 1,7% (2000). Сярэдняя шчыльн. 55,8 чал. на 1 км². Найб. шчыльна заселены в-аў Увеа. 22 дробныя астравы не маюць пастаяннага насельніцтва. Асн. населены пункт — Мату-Уту (каля 1 тыс.чал.). Эміграцыя на Новую Каледонію і Вануату.
Гісторыя. А-вы У. і Ф. заселены палінезійцамі з а-воў Самоа ў 1-м тыс.н.э. У 1616 галандскія мараплаўцы Я.Лемер і В.К.Схаўтэн адкрылі а-вы Футуна, якія назвалі Хорн; у 1767 англ. мараплавец С.Уоліс адкрыў астравы, якія названы яго імем. У 1842 Францыя падпарадкавала а-вы Уоліс і ў 1887 абвясціла іх сваім пратэктаратам; у 1888 франц. пратэктаратам сталі а-вы Футуна. З 1917 У. і Ф. а-вы — адзіная калонія Францыі, з 1961 — яе заморская тэрыторыя.
Гаспадарка. Слабаразвітая краіна. Валавы ўнутр. прадукт на 1 чал. складае каля 2 тыс.дол. за год (1997). Гал. галіна — трапічнае земляробства, пераважна вырошчванне какосавай пальмы. На мясц. патрэбы вырошчваюць хлебнае дрэва, ямс, тара, маніёк, батат, бананы, цукр. трыснёг і інш. Гадуюць невял. колькасць коней, свіней, коз, буйн. раг. жывёлы, птушак. Рыбалоўства (улоў каля 1 тыс.т штогод). Нарыхтоўка копры і драўніны. Здабыча і апрацоўка перламутравых ракавін. Рамесніцкія майстэрні па вытв-сці цыновак і тапы (матэрыі з лубу). Транспарт марскі, аўтамаб., паветраны. Гал. марскі порт — Мата-Уту. Даўж. аўтадарог 120 км. Міжнар. аэрапорт на в-ве Увеа. У 1999 экспарт склаў 250 тыс.дол., імпарт — 300 тыс.дол. У экспарце пераважаюць копра, хлебнае дрэва, у імпарце — харч. і спажывецкія тавары, паліва, трансп. сродкі. Гал.гандл. партнёры: Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя. Краіна атрымлівае фін. дапамогу ад Францыі. Грашовая адзінка — франк франц. кантор у Ціхім акіяне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няве́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць няветлівага; непрыветлівасць. [Васіль Іванавіч:] — Вы прабачце ўжо мне маю рэзкасць ці, хутчэй, няветлівасць.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАЙН (Line),
падводныя горы ў Ціхім ак., частка сістэмы Цэнтральна-Ціхаакіянскіх горных падняццяў. Працягваюцца ад атола Джонстан да а-воў Туамоту. Даўж. 3400 км, шыр. да 200 км, падножжа на глыб. каля 5000 м. Найменшая глыб. над грэбенем 640 м. Найб. высокія вяршыні вулканічнага паходжання ўтвараюць а-выЛайн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУАЯТЭ́ (Loyauté), Лоялці,
група каралавых астравоў і рыфаў у Ціхім ак., у Меланезіі, каля 100 км на ПнУ ад Новай Каледоніі (уладанне Францыі). Буйнейшыя а-вы Ліфу, Марэ, Увеа, Тыга і шмат дробных. Пл. 2072 км². Нас. каля 15 тыс.чал. Трапічныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Вываз копры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУ́СКАЯ АМЕ́РЫКА»,
неафіцыйная назва рус. уладанняў у 18—19 ст. у Паўн. Амерыцы (Аляска, Алеуцкія а-вы, ч.Паўн. Каліфорніі). Адкрыта і даследавана рус. падарожнікамі і даследчыкамі. Рус. паселішчы там існавалі з 1784. Адм. ц. — Новаархангельск (цяпер Сітка). У 1867 гэтыя тэрыторыі прададзены ЗША. Часткова захавалася рус. тапаніміка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-АРГЕНЦІ́НСКІ КАНФЛІ́КТ 1982, Фалклендская вайна,
ваенныя дзеянні паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй у крас.—чэрв. 1982 за Фалклендскія (Мальвінскія) а-вы і в-аўПаўд. Георгія. Спасылаючыся на свае гіст. правы, Аргенціна 2—3 крас. высадзіла дэсант на Фалклендскія а-вы і Паўд. Георгію. Англ. гарнізон (каля 100 чал.) і губернатар а-воў былі высланы на радзіму. У адказ брыт. ўрад разарваў адносіны з Аргенцінай і адправіў да Фалклендаў ваен. эскадру (каля 40 баявых караблёў з 10 тыс. марскіх пехацінцаў). Міжнар. намаганні па мірным вырашэнні канфлікту пацярпелі няўдачу. У выніку баявых дзеянняў (канец крас. — май) патоплены аргенцінскі крэйсер «Хенераль Бельграна» і англ. эсмінец «Шэфілд». 21 мая пачаўся штурм Фалклендскіх а-воў. 15 чэрв. аргенцінскія войскі капітулявалі. Аргенціна страціла 1300 чал., Англія — 250 забітымі і 300 параненымі. Вялікабрытанія стварыла на а-вах ваен.-паветр. і ваен.-марскую базы з 7-тысячным гарнізонам. Паражэнне Аргенціны прывяло да звяржэння ўлады ваенных у краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІКІ́ЙСКІЯ ПАДАРО́ЖЖЫ,
сукупнасць найб. значных падарожжаў фінікійцаў у 15—5 ст. да н.э. З’яўляюцца адной з крыніц геагр. ведаў чалавецтва. Фінікійцам належыць прыярытэт у адкрыцці і даследаваннях Зах. Міжземнамор’я. Да 15 ст. да н.э. яны плавалі да берагоў Крыта, адкрылі а-вы Эгейскага м., паўд. бераг Балканскага п-ва, в-аў Сіцылія, Балеарскія а-вы, Мальту, паўн. бераг Афрыкі, паўд.-ўсх. бераг Пірэнейскага п-ва. На мяжы 12—11 ст. да н.э. выйшлі ў Атлантычны ак., адкрылі зах. бераг Пірэнейскага п-ва. У 6—5 ст. да н.э. першыя з народаў Міжземнамор’я дасягнулі берагоў Брытаніі (падарожжа Гамількі да «Алавяных астравоў»), плавалі ўздоўж зах. берага Афрыкі. Самае значнае іх падарожжа ў канцы 7 ст. да н.э. — экспедыцыя па даручэнні егіп. цара Неха: за 3 гады яны абагнулі Афрыку і вярнуліся праз Гібралтарскі праліў («слупы Мелькарта»), здзейсніўшы плаванне больш як за 2 тыс. гадоў да Васка да Гамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ЛЬСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., на ПнУ ад В. Антыльскіх а-воў. Т-ра вады ў лютым 25, у жн. 28 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Абмывае Антыльскія і Багамскія а-вы, ад в-ва Пуэрта-Рыка з’яўляецца працягам Паўночнага Пасатнага цячэння, на Пн злучаецца з цячэннем Гальфстрым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭГА́Т (Kattegatt),
праліў паміж усх. берагам п-ва Ютландыя і Скандынаўскім п-вам, які ўваходзіць у сістэму Дацкія пралівы. Даўж. 270 км, найменшая шыр. 60 км, глыб. 17—30 м, у паўн.ч. да 124 м. У сярэдняй ч. а-вы Анхальт і Лесё. Часам каля берагоў замярзае. Порт — Гётэбарг (Швецыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАГАНРО́ГСКІ ЗАЛІ́Ў.
У паўн.-ўсх. частцы Азоўскага м. Аддзелены ад мора косамі Доўгай і Беласарайскай. Даўж. каля 140 км, шыр. каля ўваходу 31 км, глыб. каля 5 м. У Т.з. размешчаны Пясчаныя а-вы. Ледастаў са снеж. да сакавіка. Упадаюць рэкі: Дон, Кальміус, Міус, Ея. Парты: Марыупаль (Украіна), Таганрог, Ейск (Расія).