ЛІЦЫ́НІЙ Валерый Ліцыніян (Valerius Licinianus Licinius; каля 265—325) рымскі імператар [308—324]. Селянін па паходжанні, Л. зрабіў ваен. кар’еру. У 308 імператар Галерый абвясціў яго суправіцелем з тытулам аўгуста. Пасля смерці Галерыя ў барацьбе чатырох аўгустаў за ўладу (311—312) Л. разам з імператарам Канстанцінам I перамог Максенцыя і Максіміна Дая. У 312 Л. стаў правіцелем усх.ч. імперыі. У 313 выдаў разам з Канстанцінам Міланскі эдыкт аб свабодным веравызнанні хрысціянства. Неўзабаве паміж Л. і Канстанцінам пачалася барацьба за ўладу над усёй імперыяй. Л. быў разбіты, узяты ў палон (324) і пакараны смерцю.
Літ.:
Федорова Е.В. Люди императорского Рима. М., 1990. С. 261—268.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙВЫШЭ́ЙШАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ РА́ДА,
цэнтральны орган цывільнай паўстанцкай улады ў Польшчы ў час паўстання 1794. Утворана Д.Касцюшкам 28.5.1794 у Варшаве. У яе склад уваходзілі начальнік паўстання (Касцюшка), 8 радцаў і 32 намеснікі радцаў. Падзялялася на 8 аддзелаў: парадку, бяспекі, юстыцыі. скарбу, харчавання, вайсковых патрэб, замежных інтарэсаў, нац. інструкцыі. Складалася са шляхты і мяшчан, сярод іх былі прадстаўнікі прагрэсіўнага шляхецка-буржуазнага блока (Г.Калантай, І.Патоцкі, І.Закшэўскі). Паміж рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі («якабінцамі») і памяркоўнымі рэфарматарамі ўвесь час ішла паліт.барацьба. 12.10.1794 пасля паланення Касцюшкі рада прызначыла начальнікам паўстання Т.Ваўжэцкага. Спыніла сваю дзейнасць 4.11.1794 перад капітуляцый Варшавы войску А.В.Суворава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАРО́КАЎ (Барыс Іванавіч) (9.5.1911, г. Іванава, Расія—19.9.1972),
расійскі графік. Нар.маст.СССР (1971). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст. ін-це (1929—31). Супрацоўнічаў з газ. «Комсомольская правда», час. «Смена», «Крокодил». Стварыў серыі малюнкаў: «Вось яна, Амерыка!» (1948—49), «За мір» (1950), «Маякоўскі пра Амерыку» (1951—54), «Гэта не павінна паўтарыцца!» (1958—59), «Барацьба» (1969—70). Творам характэрны вострая публіцыстычнасць, напружаныя танальныя кантрасты. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЛКА (Баляслаў Міхайлавіч) (13.11.1928, с. Серабранка Арцёмаўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 13.9.1989),
бел. трэнер (барацьба вольная). Засл. трэнер Беларусі (1961). Засл. трэнер СССР (1964). Суддзя міжнар. катэгорыі. Канд.пед. навук (1968), праф. (1973). Скончыў Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1951, Масква). З 1951 у Бел. ін-це фіз. культуры (у 1967—89 заг. кафедры, у 1968—70 прарэктар). У 1969—72 гал. трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Сярод выхаванцаў — А.Мядзведзь, чэмпіён СССР У.Лятун.
Тв.:
Борьба вольная и классическая. Мн., 1960 (разам з М.Ш.Мірскім, П.В.Грыгор’евым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З ПРАЦВІТА́ННЯ,
«Саюз дабрабыту», тайная арганізацыя дзекабрыстаў у 1818—21. Засн. на базе «Саюза выратавання». Уваходзілі А.М. і М.М. Мураўёвы, С.І. і М.І. Мураўёвы-Апосталы, П.І.Песцель, І.Дз.Якушкін, М.С.Лунін і інш. Заканадаўчая ўлада ў «С.п.» належала Карэннай управе (30 заснавальнікаў), выканаўчая — Думе (6 чал.), мясц. ўправы існавалі ў Пецярбургу, Маскве, Тульчыне, Кішынёве і інш. Мэта «С.п.» — ліквідаваць самадзяржаўе, прыгонніцтва, увесці канстытуц. праўленне. Чл. саюза праз друк і літ.-асветныя т-вы ўздзейнічалі на грамадскую думку. Ідэйная барацьба ўнутры т-ва, неабходнасць адсеву ненадзейных членаў прывялі ў 1821 да яго роспуску. Найб. актыўныя члены арганізавалі «Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў» і «Паўночнае таварыства дзекабрыстаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
высакаро́дны, ‑ая, ‑ае.
1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны. Высакародны чалавек.
2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай. Высакародныя пачуцці. Высакародны ўчынак. Высакародная барацьба. □ [Мары] абуджаюць у сэрцы мужнасць і адвагу, высакародныя імкненні да ведаў, да пазнання свету, да барацьбы і подзвігаў.В. Вольскі.
3. Які вылучаецца высокай годнасцю, прыгажосцю. Высакародныя манеры.
4. Састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў. Высакародны алень.
•••
Высакародныя металыгл. метал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфлі́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Сутыкненне процілеглых бакоў, поглядаў, сіл; сур’ёзная спрэчка, нязгода. Уступіць у канфлікт. □ Палешукі агрызаліся, і на гэтым грунце вынікалі канфлікты.Колас.Канфлікт паміж фірмай і рабочымі — вечная тэма класавай барацьбы.Машара.// Ускладненне ў міжнародных адносінах, якое часам прыводзіць да ўзброенага сутыкнення. Міжнародныя канфлікт.// Супярэчнясць, сутычка, пакладзеная ў аснову сюжэта мастацкага твора. Канфлікт рамана — барацьба новага чалавека-калектывіста і чалавека-ўласніка.«ЛіМ».
[Лац. conflictus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партыза́ншчына, ‑ы, ж.
Разм.
1. Партызанская барацьба, партызанства. Успамін далёкага дзяцінства .. сплятаецца з пякуча-яскравымі карцінамі партызаншчыны.Зарэцкі.На стале перада мною стаіць люстэрка. Старое яно, ажно яшчэ з часоў партызаншчыны.Васілёнак.
2.перан. Бессістэмная і бяспланавая работа, для якой характэрна неарганізаванасць і анархія. Марудна і цяжка ідзе зжыванне партызаншчыны, пераадоленне стомленасці і разбэшчанасці, але яно ідзе ўперад не гледзячы ні на што.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самакірава́нне, ‑я, н.
1. Форма кіравання, парадак, пры якім арганізацыя, таварыства, гаспадарчая, адміністрацыйная адзінкі і пад. самастойна вырашаюць пытанні ўнутранага кіравання. Самакіраванне кааператыва.// Выбарная ўстанова, якая ажыццяўляе такое кіраванне. Гарадское самакіраванне.
2. Самастойнае вырашэнне якой‑н. дзяржаўнай адзінкай пытанняў ўнутранага заканадаўства і кіравання. Барацьба калоніі за права на самакіраванне. □ У XVI ст. многія гарады Беларусі дабіліся мясцовага самакіравання, якое пазней стала вядомым пад назвай «Магдэбургскага права».Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спорт, ‑у, М ‑рце, м.
Фізічныя практыкаванні (гімнастыка, барацьба, турызм і пад.), якія маюць мэтай развіццё і загартоўку арганізма. Парашутны спорт. Майстар спорту. □ Азарчук яшчэ раз звярнуў увагу на тое, як спорт дапамог яму ў рабоце.Ваданосаў.Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе.«Беларусь»./ Пра гульню ў шахматы, шашкі, пра рыбалоўства і пад. //перан.; чаго і які. Занятак, які з’яўляецца прадметам азартнага захаплення.
[Англ. sport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)