злачы́нства, -а, н.

Грамадска небяспечнае дзеянне, якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці.

Дзяржаўнае з.

З. супраць чалавецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знахо́длівы, -ая, -ае.

Здагадлівы, дасціпны, які лёгка знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

З. чалавек.

|| наз. знахо́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зно́шаны, -ая, -ае.

Непрыгодны ад доўгага ўжывання.

Зношаныя боты.

З. матор.

З. арганізм (перан.).

|| наз. зно́шанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знямо́жаны, -ая, -ае.

Даведзены да знямогі; знясілены; які выражае знямогу.

З. чалавек.

З. твар.

|| наз. знямо́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драп, -у, м.

Тоўстая шарсцяная тканіна, з якой шыюць верхняе адзенне.

Паліто з драпу.

|| прым. дра́павы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́дзень², -ю, м. (разм.).

Квашаніна, загусцелая яда з мяснога або рыбнага навару з кавалачкамі мяса, рыбы.

Талерка студзеню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саладу́ха, -і, ДМу́се, ж.

Салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі.

Дзеці перабіваліся на бульбе з саладухаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаге́ці, мн., нескл.

Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе доўгіх саломінак, якія адварваюцца цалкам.

С. з таматным соусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Замысел што-н. зрабіць.

Добрыя намеры.

З намерамз пэўнай мэтай, знарок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кубачак з доўгім носікам і паўзакрытым верхам, з якога пояць ляжачых хворых.