*Празёра, прозёра ’разора’ (кам., Сл. ПЗБ). З ілюстрацыі выцякае таксама значэнне ’прастора паміж градкамі’. Таму, відаць, слова з’яўляецца кантамінацыяй разора і празёрыць ’пачаць бачыць’ (Нас.) ад *zbr‑ (гл. зерні, зрок). Параўн. яшчэ ўкр. прозір ’адтуліна ў страсе для выхаду дыму; прасвет, адтуліна паміж зложаны мі бярвёнамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасе́ў, прасеў ’агрэх, прапушчаны пры сяўбе ўчастак’ (лудз., Сл. ПЗБ, Выг., ТС), прасеў ’тс’ (Мат. Маг.). Рус. прасее ’прасейванне; сяўба ўсяго насення, якое ёсць у сеялцы’, польск. przesiew ’прасяванне; сяўба’. Нулявы дэрыват ад прасяваць, прасаваць. Семантыка слова развілася пад уплывам так іх слоў, як пралік і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праўдзі́вік ’баравік, Boletus edulis’ (Сцяшк. Сл.), праўдзя́к ’тс’ (там жа), праўдзі́вы грыб ’тс’ (Сцяшк. Сл., Бір.; шчуч., лях., ганц., беласт., Сл. ПЗБ), прады́вый грыб, правды́вэць, правдзу́н ’тс’ (Сл. Брэс.). З польск. prawdziwy hrzyb, prawdziwik ’тс’, якое ад prawdziwy ’сапраўдны, шчыры’. Геаграфія слова сведчыць таксама на карысць запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пру́глічка ’драўляны падгалоўнік у ложку’ (рас., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), паколькі слова не этымалагізуецца на славянскай глебе і ягоны арэал блізкі да балтыйскага, яно магло быць запазычана з балтыйскіх моў; параўн. літ. brūklỹs ’тоўстая палка, кавалак дрэва’, лат. sprũngulis ’маленькі круглы адрэзак дрэва; палка, пень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысы́рыць ’даручыць; прымусіць; адчувальна ўздзейнічаць’; ’прыручыць’; ’пакінуць’, прысырэ́ць ’надакучыць’ (Мат. Гом., ТС; жыт., Жыв. НС; мазыр., ГЧ). Няясна; відаць, корань той жа, што і ў осы́рыць ’пакінуць’ (ТС), якое Супрун выводзіць са ст.-рус. сирыи ’сіроцкі, асірацелы’, гл. асірацець, хаця семантыка разглядаемага слова не зусім ясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пабу́нька ’падліпала’ (Гар., Яруш.). Няяснае слова. У іншых славянскіх мовах можна параўнаць з рус. дыял. (раз., тамб.) буня ’ганарлівы, фанабэрысты чалавек’, чэш. дыял. мар. būna ’прыдуркаваты нікчэмны чалавек’. Апошнія — аддзеяслоўныя ўтварэнні ад прасл. buneti (гл. бунаваць). Падрабязна аб гэтай групе слоў гл. ЭССЯ, 3, 95 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папежы́нец ’прыхільнік папы’ (Нас.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. papież ’папа’ (гл. Кюнэ, Poln., 85) (Параўн. рус. па́пеж < польск. papież — Фасмер, 3, 200). Цяжэй вытлумачыць словаўтварэнне; магчыма, тут, як і ў ст.-чэш. papeženec, быў першапачаткова суф. ‑enec, як у імён маладых істот і патомкаў (гл. Махэк₂, 433).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашлюхтава́ць 1 ’апрацаваць ніткі адварам ільнянога семя’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З польск. szlichtować ’насычаць аснову тканіны спецыяльным крухмальным клеем’ < ням. schlichten ’тс’, ’згладжваць’.
*Пашлюхтава́ць 2, пошлюхтоваць ’пачысціць кішкі’ (ТС). У выніку кантамінацыі пашлюхтаваць 1 і слова (магчыма, з ідыш), роднаснага да ням. Schlick ’ціна, гразкі іл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́ксаль ’вэксаль’ (Шат., БРС). Рус. ве́ксель, укр. ве́ксель. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца ням. Wechsel (у рус. мове гэта слова сустракаецца ў Пятроўскую эпоху ўпершыню ў 1700 г.). Можна меркаваць, што для бел. і ўкр. моў крыніцай было рус. ве́ксель, хоць не выключаецца і непасрэднае запазычанне з ням.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гавэ́ндзіць ’гаварыць’ (слонім., Арх. Бяльк.), гаве́ньдзіць ’размаўляць, траціць час у пустых размовах’ (Бяльк.), рус. смал. гаве́ндить ’гаварыць пустое’. Бясспрэчна, запазычанне з польск. gawędzić ’тс’, як і гавэ́нда (гл.). Запазычана з польск. і слова гавэ́ндаць ’гаварыць пустое, бяссэнснае’ (Шат.). Параўн. польск. рэдкае gawędać ’гаварыць’ (Варш. сл., I, 810).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)