новаўтварэ́нне, -я, н.

1. З’яўленне новых форм або элементаў

Н. мінералаў.

2. Элемент, форма і пад., якія ўзніклі толькі што, нядаўна.

Н. ў лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

но́венькі, -ая, -ае (разм.).

1. Зусім новы (у 1 знач.).

Н. трактар.

2. у знач. наз. но́венькае, -ага, н. Навіна.

Што новенькага ў сям’і?

3. у знач. наз. но́венькі, -ага, м.; но́венькая, -ай, ж., мн. -ія, -іх. Навічок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

но́вы, -ая, -ае.

1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.

Новыя самалёты.

Н. горад.

2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.

Новая планета.

3. Незнаёмы, малавядомы.

Новыя мясціны.

Н. чалавек.

4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.

Н. дырэктар.

Радавацца новаму дню.

5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.

Новая гісторыя.

6. Не той, што раней; іншы.

Н. сэнс.

7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.

Н. хлеб.

8. у знач. наз. но́вае, -ага, н. Навіна.

Што ў вас новага?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

но́гаць, -гця, мн. -гці, -гцяў, м.

Тое, што і пазногаць.

|| памянш. но́гцік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. но́гцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нож, нажа́, мн. нажы́, нажо́ў, м.

Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і тронак, а таксама рэжучая частка розных машын, інструментаў.

Без нажа зарэзаць — дапячы каму-н. прыдзіркамі, папрокамі.

На нажах з кім — у варожых адносінах.

Нож у спіну каму — аб подлым, здрадніцкім учынку.

(Як) нож у сэрца — наносіць крыўду, боль, пакуты.

|| прым. нажавы́, -а́я, -о́е.

Нажавая рана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

но́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. нага.

2. Апора, стойка (стала, крэсла і пад.).

Н. крэсла.

3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны.

4. Рассоўная частка некаторых інструментаў (спец.).

Н. цыркуля.

Казіная ножка — самаробная папяроса ў выглядзе люлькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

но́жны¹, но́жан.

Футарал для шаблі, кінжала і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

но́жны², но́жнаў.

1. Вялікія нажніцы.

Садовыя н.

2. Машына для рэзання чаго-н. з дапамогай пары вялікіх нажоў.

Дыскавыя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

но́жык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і нож; невялікі нож.

Складаны н.

|| памянш. ласк. но́жычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

но́здра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Адна з парных вонкавых адтулін носа.

Дым лезе ў ноздры.

|| прым. но́здравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)