Ку́хта1 ’прыслужнік, вучань повара’ (Нас., Яруш.). Запазычанне з польск. kuchta ’тс’ (гл. Слаўскі, 3, 307–308).

Ку́хта2 ’прайдзісветка, асоба лёгкіх паводзін’ (Нар. словатв.). Параўн. польск. kuchta ў значэнні ’служанка’. Відаць, беларускае слова ўзнікла пад семантычным уплывам польск. kokota ’асоба лёгкіх паводзін’.

Ку́хта3 ’бядняк’ (Рам.). Да кухта2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажбе́нь ’свавольнік, упарты хлопец’ (Некр.), ложбе́й, лажбе́нь ’гультай’ (уздз., Жд. 3), лажбе́ль ’непаваротлівы таўстун’ (Шат.). Рус. варонеж. ложбень ’вялікі, моцны, але гультаяваты чалавек’. Сюды ж лексема лазьбень ’аб падлетку — няўклюда, тупіца’ (кіраў., Нар. сл.) з менай ж//з. Метатэза адбылася пад уплывам дзеяслова ляжа́ць. Балтызм. Параўн. літ. labžà ’неахайны’, ’нявыхаваны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́збіны, лазьбіны, ладзьбіны, лацьбіны ’падразанне мёду і гулянка з гэтай нагоды’ (Гарэц., Др.-Падб.; гродз., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Польск. łaźbiny ’тс’ (у І. Ходзькі). З польск. ці бел. і ў літ. мове: lazbi̯jnos ’тс’. Прасл. ІarьЬіпу (clazbbina), як gostina, krbstiny, утворана ад lazbbaclaziti. Да лазіць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зік ’той, хто ўсюды лазіць, сваволіць, верхалаз’ (міёр., З нар. сл.). Малапольск. łazik ’бадзяга, здольны і ўкрасці што-небудзь’, у літаратурнай мове — новае, але ёсць некалькі вытворных. Відаць, бел. лексема запазычана з польскай мовы на ўсходніх крэсах. Утворана ад дзеясл. łazić пры дапамозе суф. ‑ik (Слаўскі, 5, 68). Гл. лазікаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макі́тра ’макацёр’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., чачэр., Мат. Гом.), макотра (Мал., Мат. Гом., Ян.), ’вялікі макацёр’ (Вяр.Крыв.), палес. маке́тра, макотра, макітра, макутра, макэтра, макытра ’макацёр для захоўвання смятаны, масла, для збівання масла, складвання аладак, галушак’ (Дразд., З нар. сл.), макітрык, макотрык ’тс’ (Мат. Гом.). Да макатра, макацёр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малёґаць ’угаворваць, прасіць’ (маладз., Янк. Мат., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг., глус., Мат. Маг.; Федар. 2). Да малі́ць (гл. малі́цца) ’упрошваць’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ёг‑ з працягла-шматразовым значэннем. Параўн. бел. галёкаць, гродз. галякаць ’крычаць, гукаць’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), а таксама серб.-харв. моља́кати, мољукати з пеяратыўнымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандрава́ць ’вандраваць, падарожнічаць, блукаць па свеце’ (Мал., Федар. 2, Федар. 7, Чач., Шат.; паўд.-усх., КЭС), ’вандраваць пешшу’ (Нар. Гом.). Укр. мандрува́ти ’тс’, ’ездзіць’. З польск. wędrować ’тс’, якое з ням. wandern ’падарожнічаць, блукаць’. Аб пераходзе в > м гл. Карскі, 1, 340. Сюды ж пераноснае мандровачка ’павестка’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мар’ёнак, драг. марʼёнок ’рамонак пахучы, Matricaria matricarioides L. (Less.)’ (Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі мар’янка ’маяран садовы’, ’братаўка’ і розныя іншыя расліны (параўн. укр. марʼя́нка паху́ча ’дзярачка пахучая, Asperula odorata’, рус. кур. марья́нка ’валяр’ян лекавы, Valeriana officinalis duсt.’) і рамонак, які ў выніку дысіміляцыі з ⁺міронак, параўн. мыру́н ’рамонак пахучы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ха ’крыло ветрака’ (Некр., Нар. Гом., чачэр., Мат. Гом.), ’крыло птушкі’ (светлаг., Мат. Гом.). Утворана пры дапамозе суф. ‑а ад махаць. А б утварэнні аднакарэнных назоўнікаў м. р. (на ‑ъ/‑ь) і ж. р. (на ‑а) гл. Ільінскі, AfSlPh, 29, 162. Параўн. балг. махово перо ’вялікае пер’е ў крыле птушкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацыя́, мацая́, моцоя́, мыцыя́ ’моц, трываласць’ (Нас.), ’сіла, здароўе’ (Юрч.), ’важнасць’ (Сцяшк.), ’недатыкальная, важная асоба’ (Прабл. філал.; Абабурка, Лінгв. дасл., 6; КТС — Цішка Гартны), ’задавака’ (клец., Нар. лекс.), ’зухаваты, фанабэрысты чалавек’ (капыл., нясв., клец., КЭС). Абстрактны назоўнік, утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суфікса ‑(ц)ыя, параўн. драг. стыдо́цыя ’сорам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)