лацма́йстар

(ад лоцыя + майстар)

службовая асоба, якая загадвае службай марской бяспекі, назірае за станам агараджальных знакаў на рэйдах і фарватэрах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыяста́зы

(гр. diastasis = раз’яднанне)

1) тое, што і амілазы;

2) разыходжанні касцей у суставе з-за памнажэння ў ім вадкасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэбі́т

(фр. débit = збыт, расход)

колькасць вады, нафты або газу, якая паступае з прыроднай ці штучнай крыніцы за адзінку часу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэко́рт

(ням. Dekort)

скідка з цаны тавару за датэрміновую яго аплату або больш нізкую якасць у параўнанні з умовамі здзелкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэлькрэ́дэрэ

(ням. Delkredere, ад іт. del credere = на веру)

паручальніцтва камісіянера перад камітэнтам за выкананне здзелкі, заключанай з трэцяй асобай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэмультыпліка́тар

(ад дэ + лац. multiplicator = які павялічвае)

механізм, які дае магчымасць павялічыць цягавае намаганне аўтамабіля за кошт памяншэння хуткасці руху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жаргані́зм

(ад жаргон)

слова або выраз любога жаргону, якія выкарыстоўваюцца за яго межамі (толькі ў гутарковай мове і мастацкай літаратуры).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зоапаразі́ты

(ад зоа- + паразіты)

жывёлы, якія шматкратна харчуюцца за кошт іншых жывёл, не забіваючы іх, напр. многія прасцейшыя, гельмінты, насякомыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізалагі́псы

(ад іза- + гр. allos = іншы + hypsos = вышыня)

ізалініі змены вышыні ізабарычнай (гл. ізабары 1) паверхні за пэўную адзінку часу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

генера́л-пракуро́р

(ад генерал + пракурор)

вышэйшы ўрадавы чыноўнік царскай Расіі, які наглядаў за законнасцю дзейнасці дзяржаўнага апарату і ўзначальваў Сенат.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)