ку́чма, ‑ы, ж.

1. Тое, што і кучомка.

2. Пра пышныя, густыя валасы. Вузкі, прадаўгаваты твар [Бандарэнкі] зарос шчацінай, кучма цёмных валасоў на галаве як незавершаны стог. Навуменка. / Пра густую зелень. Лёгкі ветрык.. звінеў па зялёных кучмах стромкіх хвоек. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазвалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм.

1. Звалачыся, сысці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазвалакалася з двара жывёла. □ [Ганна:] — Дзе мае хлопцы? Пазвалакаліся мае хлопцы. Двое з бальшавікамі пайшлі. Лобан.

2. Сысціся, сабрацца ў адно месца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўска́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Ускочыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Хлопчыкі паўскаквалі з месц і ўраз апынуліся каля паляўнічага. Гамолка. Партызаны паўскаквалі на падводы, трывожна ўглядаліся ў ранішнюю далячынь. Жычка. На вадзе паўскаквалі бурбалкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

moody [ˈmu:di] adj.

1. (пра чалавека) які́ ча́ста і ху́тка змяня́е свой настро́й

2. у дрэ́нным настро́і;

Why are you so moody today? Чаму ў цябе сёння такі дрэнны настрой?

3. су́мны, сму́тны, марко́тны (пра фільм, музыку, месца)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wrong3 [rɒŋ] adv. няпра́вільна, памылко́ва;

answer wrong адказа́ць няпра́вільна

go wrong ке́пска ісці́ (пра справы), ке́пска працава́ць (пра механізм);

His watch has gone wrong. Яго гадзіннік сапсаваўся;

get smb. wrong infml не разуме́ць каго́-н. пра́вільна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэклара́цыя

(лац. declaratio = заява, аб’ява)

1) урачыстая праграмная ўрадавая заява, абвяшчэнне ўрадам або арганізацыяй якіх-н. палітычных прынцыпаў, а таксама дакумент, у якім яны выкладзены;

2) заява падаткаплацельшчыка і некаторых катэгорый дзяржаўных служачых пра характар і памер даходаў, маёмаснае становішча;

3) дакумент, які прыкладаецца да грашовых і каштоўных пакетаў, што пасылаюцца поштай за межы краіны;

4) заява мытні ад асобы, якая перасякае граніцу, пра наяўнасць і колькасць у яе рэчаў, каштоўнасцей, валюты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

анекдо́т

(фр. anecdote, ад гр. anekdotos = нявыдадзены)

1) кароткае апавяданне жартоўнага ці сатырычнага зместу пра незвычайную падзею, сітуацыю, выпадак у жыцці гістарычнай асобы або фальклорнага героя;

2) невялікае гумарыстычнае апавяданне з нечаканым канцом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

артыле́рыя

(фр. artillerie)

1) гарматы розных канструкцый і калібраў для знішчэння жывой сілы, тэхнікі і ўмацаванняў праціўніка;

2) род войск з такім узбраеннем;

3) навука пра будову артылерыйскай зброі і яе баявое прымяненне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

вол, вала, м.

Кастрыраваны самец буйной рагатай жывёлы. Запрэглі мы дзве пары валоў — паехалі. Якімовіч.

•••

Вол пад’ярэмныпра таго, хто многа і цяжка працуе.

З блыхі вала рабіць гл. рабіць.

Ні вала ні кала (няма) у кагопра вялікую беднасць каго‑н.

Працаваць (рабіць), як чорны вол — рабіць не пакладаючы рук.

(Прыйшоўся) як вол да карэтыпра каго‑н., хто аказаўся недарэчным у нейкіх абставінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра змей). Толькі зрэдку чулася, як, ляскаючы зубамі, .. [сабака] лавіў мух, што дакучліва джгалі яго калматае цела. Стаховіч. // Апякаць (пра крапіву, мароз).

2. Хутка ісці, бегчы; імчацца. Джгаць без аглядкі. □ Схапіўшы грошы, .. [Мацвей] на адной назе джгаў у канец сяла.., купляў кварту гарэлкі і цераз тую ж хвіліну ставіў хлопцам на стол. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)