нізкаро́слы, -ая, -ае.

Невялікага росту; невысокі.

Н. хлопец.

Н. хмызняк.

|| наз. нізкаро́сласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нізкасо́ртны, -ая, -ае.

Тое, што і нізкагатунковы.

|| наз. нізкасо́ртнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ні́зкі, -ая, -ае; ні́жэйшы.

1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.

Нізкае дрэва.

Н. плот.

Ляцець нізка (прысл.).

2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.

Н. ціск.

Нізкая тэмпература.

3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.

Нізкая якасць драўніны.

4. перан. Подлы, ганебны.

Н. учынак.

Так рабіць нізказнач. вык.).

5. У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.

6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).

Н. бас.

Н. голас.

Спяваць нізка (прысл.).

|| памянш.-ласк. ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нізо́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Ніжняя частка цячэння ракі з навакольнай мясцовасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нікагу́сенькі, займ. (разм.).

Узмацняльная форма да нікога.

Н. навокал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нікеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. нікеляваць.

2. Слой нікелю на чым-н.

Н. абгарэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ні́кель, -ю, м.

Хімічны элемент, серабрыста-белы тугаплаўкі метал, які шырока ўжываецца ў тэхніцы.

|| прым. ні́келевы, -ая, -ае.

Нікелевыя руды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нікелява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; нікелява́ны і нікелірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) слоем нікелю.

|| зак. аднікелява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лява́ны і аднікелірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. нікеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і нікелірава́нне, -я, н.

|| прым. нікеліро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ні́кнуць, -ну, -неш, -не; нік, ні́кла; -ні; незак.

1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца.

Нікнуць лозы да зямлі.

2. перан. Вянуць.

Нікне трава ад спёкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець.

Нікне памяць.

4. перан. Знікаць.

Нікнуць агні ў змроку.

|| зак. пані́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ніко́лі, прысл.

Ні ў які іншы час; ні пры якіх умовах, акалічнасцях.

Адважныя людзі н. не будуць рабамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)