сме́шны, -ая, -ае.

1. Які выклікае смех.

С. анекдот.

Смешнае здарэнне.

Смешна (прысл.) мне з такой работы.

2. Які выклікае іронію, насмешку.

С. вобраз.

3. перан. Недарэчны, такі, што нельга ўспрымаць сур’ёзна.

Смешныя патрабаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабака́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку (разм.).

2. Чалавек, які займаецца лоўляй сабак.

3. Той, хто ганяе, дражніць сабак (разм.).

|| прым. сабака́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́гны, -ая, -ае.

1. Які моцна хоча, прагне чаго-н.

П. да грошай.

Прагна (прысл.) слухаць (перан.). П. да ведаў.

2. Які выказвае прагнасць (у 1 знач.).

Прагныя вочы.

3. Скупы, жадлівы.

П. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́жны, -ая, -ае.

Які складаецца з вялікай колькасці чаго-н., праяўляецца ў мностве форм, відаў.

Множная этымалогія.

Множны лік — граматычны разрад, які паказвае, што гаворка ідзе пра многія прадметы, асобы.

|| наз. мно́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насці́льны, -ая, -ае.

1. Плаўны, які ідзе амаль па прамой лініі (спец.).

Н. скачок.

2. Які ідзе паралельна паверхні зямлі на пэўнай вышыні (спец.).

Н. агонь.

Насцільная траекторыя палёту куль.

|| наз. насці́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслядо́ўны, -ая, -ае.

1. Які бесперапынна ідзе адзін за адным.

Паслядоўныя этапы работы.

2. Лагічна абгрунтаваны, які заканамерна вынікае з чаго-н.

П. вывад.

П. ход думак.

Разважаць паслядоўна (прысл.).

|| наз. паслядо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачэ́сны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца павагай, пашанай, ганаровы.

Пачэсныя госці.

2. Які робіць гонар каму-н., не парушае годнасці каго-, чаго-н.

П. абавязак.

Пачэсная месца.

|| наз. пачэ́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усто́йлівы, -ая, -ае.

1. Які стаіць цвёрда, не хістаючыся, не падаючы.

Устойлівая апора.

Устойлівая раўнавага.

2. перан. Які не паддаецца ваганням, пастаянны, стойкі, цвёрды.

Устойлівыя ўраджаі.

Устойлівая валюта.

У. характар.

|| наз. усто́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

In magno magni capiuntur flumine pisces

У вялікай рацэ водзіцца вялікая рыба.

В большой реке водится большая рыба.

бел. Вялікаму каню ‒ вялікі хамут. Вялікага сабакі ‒ вялікі брэх. Які размах, такі палёт.

рус. Большому ‒ большая дорога. Большое большому надобно.

фр. Tel navire telle eau (Каков корабль, такова и вода).

англ. A great leap gives a great shake (От большого прыжка большое сотрясение).

нем. Großer Vogel, großes Netz (Большая птица ‒ большое гнездо).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

буса́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Суднавы рабочы, які працуе з дапамогай бусака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)