гарба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, што калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь. Шашкоў. // у знач. наз. гарба́ты, ‑ага, м.; гарба́тая, ‑ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі магіла выправіць. Прыказка.
2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. □ Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асі́на, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства вярбовых з зеленавата-шэрай гладкай карой. Шапацелі лісцем вечна трывожныя асіны. Чарнышэвіч. / у знач. зб. У нізінцы паміж ялін пачала пракідацца асіна.
2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. З поля пахне ядл[о]ўц[а]м, а з вуліцы — дымам сырой асіны ў печах. Чорны.
•••
Асіна плача па кім — пра чалавека, які сваімі ўчынкамі заслужыў пакаранне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Выклікаць адчужанасць, рабіць далёкім каму‑н.; аддаляць. Поўнач у нейкай ступені робіць чалавека ідэалістам, але калі і адчужае яго ад людзей, дык затым толькі, каб зноў прылучыць да іх. М. Стральцоў.
2. Спец. Адбіраць на падставе закону ў каго‑н. якую‑н. маёмасць у карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абску́баны і абску́бены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абскубці.
2. у знач. прым. Неакуратна, дзе-нідзе з пропускамі паскубены. Валасы яе былі як абскубаныя і пасмамі прылягалі да ілба і шчок. Вітка. Стажок парадкам абскубаны — стаіць блізка ля дарогі. Навуменка. // перан. Пра абшарпанага, абдзёртага ў бойцы чалавека. [Цярэшка:] — Эх і ўрэжу ж гэтаму абскубанаму афіцэрыку. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каляро́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць каляровага (у 1 знач.); рознакаляровасць. Над рачулкай стаялі голыя вербы, адна была рудога колеру, другая жоўтага, трэцяя сіняватага, чацвёртая чырванаватага. І гэтая каляровасць дрэў дапаўняла вялікае багацце і мноства ўсяго, што было ў чалавека перад вачамі. Чорны.
2. Наяўнасці, таго або іншага колеру ў чым‑н. Шкала каляровасці вады. Каляровасць вады. Каляровасць прамянёў сонца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здарэ́нне, ‑я, н.
1. Тое, што здарылася; падзея, выпадак (звычайна нечаканыя, непрадугледжаныя). Цікавае здарэнне. Здарэнне ў лесе. □ У жыцці чалавека бывае адзін такі выпадак, адно здарэнне, якое магчыма цягнецца ўсяго некалькі хвілін, але помніш аб ім усё жыццё. Шамякін.
2. Спрыяльны збег акалічнасцей, зручны момант. І калі бацька каго стрэне, Не прапускае ўжо здарэння Спытаць, праведаць аб зямельцы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збля́кнуць і збле́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць яркасць афарбоўкі; выцвісці. Матэрыя зблекла. □ Зара тым часам падалася ўправа, і светлы ветразь яе зменшыўся, ружовыя фарбы збляклі. Дуброўскі.
2. Завянуць, страціць свежасць (пра расліны). Зблякла трава. / Пра чалавека, яго твар. Вочы .. [Сцяпана] на момант загарэліся, але тут жа і збляклі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звер, ‑а; мн. звяры, ‑оў; м.
1. Дзікая, звычайна драпежная жывёла. Драпежны звер. □ — Мядзведзь! — прахрыпеў Тадэўчык і адскочыў ад агню, каб лепей было з цемры ўглядацца ў звера. Бядуля. / у знач. зб. Сібір багата пушным зверам.
2. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека. Ззялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча. Брыль.
•••
Глядзець (пазіраць) зверам гл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зву́зіць, звужу, звузіш, звузіць; зак., што.
1. Зрабіць вузкім або вузейшым; зрабіць занадта вузкім. Звузіць штаны. □ — Ёсць у чалавека свой двор, агарод, — капай сабе там хоць дзесяць паграбоў. Дык жа не, на агародзе месца шкада, двор звузіў — двум чалавекам размінуцца нельга. Кулакоўскі.
2. перан. Паменшыць, скараціць, абмежаваць. Слабае веданне жыцця ў сваю чаргу звузіла гарызонты бачання рэчаіснасці. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае вялікую колькасць пялёсткаў (пра кветку). Шыпшына — продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя. «Беларусь».
2. Пра тканіны, вырабы з тканін з высокім ворсам. Махровыя тканіны.
3. перан. Яскрава выражаны, дасягнуўшы вышэйшай ступені (пра якую‑н. адмоўную якасць, пра чалавека з такой якасцю). Махровы нацыяналізм. Махровы рэакцыянер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)