САМЦЭ́ВІЧ (Васіль Андрэевіч) (19.3.1889, в. Дакудава Крупскага р-на Мінскай вобл. — 11.10.1973),
бел. педагог, краязнавец. Брат П.А.Самцэвіча, С.А.Самцэвіча. Засл. настаўнік Беларусі (1945). Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1915), вучыўся ў Віцебскім аддз. Маскоўскага археал. ін-та. У 1918—28, 1932—56 працаваў у органах нар. асветы Беларусі, настаўнікам; у 1928—32 навук. сакратар Цэнтр. бюро краязнаўства Інбелкульта (з 1929 у складзе АН Беларусі). Аўтар падручнікаў па бел. мове і метадычных дапаможнікаў для пач. школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДА́ЛАЎ (Леанід Міхайлавіч) (10.4.1900, г. Вічуга Іванаўскай вобл., Расія — 23.10.1987),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палкоўнік (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934), Генштаба (1937). У Чырв. Арміі з 1919. З вер. 1937 у БВА, нач. штаба, камандуючы арміяй, нач. штаба Цэнтр. фронту. У пач.Вял.Айч. вайны ўдзельнік абарончых баёў каля Брэста, Баранавічаў, Прапойска (цяпер Слаўгарад). У 1941—45 нач. штаба розных франтоў. Да 1953 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Аўтар шэрагу мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧЫ́ЎКІ (Carpodacus),
род птушак сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. 21 від. Пашыраны пераважна ў гарах Цэнтр. Азіі, 3 віды на ПнЗПаўн. Амерыкі, 1 — у Еўропе. Жывуць у хмызняках і па ўзлесках. На Беларусі 1 від — С. звычайная (C. erythrinus), якая робіць пералёты да Індыі і Кітая.
Даўж. цела да 22 см, маса да 26 г. Самцы пераважна чырв., самкі буравата-шэрыя. Нясуць 3—6 яец. Кормяцца насеннем, ягадамі, зрэдку насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ВЕРЦАЎ (Мікалай Аляксеевіч) (5.11.1827, г. Варонеж, Расія — 7.2.1885),
расійскі заолаг, зоагеограф і падарожнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1846). У 1857—79 даследаваў Сярэднюю Азію. Вывучаў геалогію, араграфію, клімат, глебы, расліннасць і жывёл цэнтр.ч. Цянь-Шаня, пустыні Кызылкум, Паміра і інш., стварыў першыя комплексна-геагр. характарыстыкі прыроды гэтых тэрыторый. Навук. працы па зоагеагр. раянаванні Палеарктыкі. Яго імем названы пік на Паміры ў хр. Пятра Першага, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некат. віды жывёл і раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КЕШФЕ́ХЕРВАР (Székesfehérvár),
горад у цэнтр.ч. Венгрыі. Засн. ў 11 ст. на месцы стараж.-рым. паселішча Альба-Рэгія. Да сярэдзіны 16 ст. месца каранавання і пахавання венгерскіх каралёў. Каля 110 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., каляровая металургія, дрэваапр., тэкст., харчовая. Карцінная галерэя імя І.Чока. Руіны раманскай базілікі (11 ст.), гатычная капліца (15 ст.), барочныя сабор (18 ст.) і касцёл кармелітаў (18 ст.); Палац біскупа (19 ст.) у стылі класіцызму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КТАРу геаметрыі,
1) С. на плоскасці — плоская фігура, абмежаваная 2 паўпрамымі, што выходзяць з унутр. пункта фігуры, і дугой контуру. С. круга — фігура, абмежаваная 2 радыусамі і дугой, на якую яны апіраюцца. Плошча С. крута роўная, lr/2 ці πr2α/360, дзе l — даўжыня дугі, α — адпаведны гэтай дузе цэнтр. вугал у градусах і r — радыус круга.
2) С. у прасторы — частка цела, абмежаваная канічнай паверхняй, вяршыня якой знаходзіцца ўнутры цела, і выразанай ёю часткай паверхні цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТЫМО́НЦЫУМ (лац. Septimontium ад septem сем + mons узгорак),
7 узгоркаў на левым беразе р. Тыбр (Авенцін, Вімінал, Квірынал, Капітолій, Палацін, Эсквілін, Цэлій), на якіх узнік Рым. Напачатку горад склаўся на Капітоліі і Палаціне (6 ст. да. н. э.), потым пашырыўся на суседнія ўзгоркі, нізіну да лукавіны р. Тыбр (Марсава поле) і перакінуўся на яе правы бераг (3 ст. да н. э.). Яго грамадскімі цэнтрамі былі Капітолій і комплексы Рымскага форума. У сучасным Рыме ўзгоркі С. адзначаюць гіст.цэнтр горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАЙКІ́ЗМ (грэч. synoikismos ад synoikizō разам засяляю),
у старажытных дзяржавах (Грэцыі, Рыме і інш.) працэс зліцця некалькіх раней самастойных паселішчаў ці гарадоў у адзіны поліс. У выніку С. паступова ліквідавалася племянная раздробленасць, узнікалі органы цэнтр. кіравання, узмацнялася эканам. адзінства і ваен. магутнасць раней адасобленых плямён і абшчын. Найб. вядомы С. 12 абшчын Атыкі, якія аб’ядналіся пад уладай Афін (13—7 ст. да н.э.). У выніку С. плямён лацінаў, сабінаў і этрускаў узнік Стараж. Рым (6 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯГО́ВА,
вёска ў Пасецкім с/с Старадарожскага р-на Мінскай вобл., на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Старыя Дарогі. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 170 км ад Мінска. 408 ж., 169 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 121-й стралковай дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Мазыр—Петрыкаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на З ад горада і чыг. ст. Мазыр, 152 км ад Гомеля. 952 ж., 428 двароў (2001). Лясніцтва, дрэваапр цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1918—20, сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганныя могільнікі (9—11 ст.).