А́ФІКС (ад лац. affixus прымацаваны),

службовая марфема, якая перадае дадатковае лексічнае і граматычнае значэнне слова або вызначае адносіны слова да інш. слоў у сказе. Да афіксаў адносяцца: флексія, або канчатак, — вызначае граматычную форму слова і служыць для сувязі з інш. словамі ў сказе; прэфікс, або прыстаўка (перад коранем), суфікс (пасля кораня), конфікс (з абодвух бакоў кораня), постфікс (пасля суфікса ці флексіі) — служаць для ўтварэння новых слоў або формаў слова; інтэрфікс — выкарыстоўваецца для злучэння пэўных марфем у слове.

Л.​І.​Бурак.

т. 2, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

масла...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. масла, маслены, напр.: маслаадстойнік, маслабак, маслаёмістасць, маслазаправачны, маслазбівальны, масланаліўны, маслапомпа, маслараспыляльнік, масласепаратар, маслафасовачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

месца...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да месца (у 1 знач.), напр.: месцажыхарства, месцазнаходжанне, месцапражыванне, месцаразмяшчэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

млада...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. малады, новы, напр.: младагегельянцы, младапісьменны (пра мову: які атрымаў пісьменнасць у нядаўні час).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

борт...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які знаходзіцца на борце самалёта, абслугоўвае самалёт або пасажыраў самалёта, напр.: бортінжынер, бортправадніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які знаходзіцца ўнізе, напр., гіпадэрма;

2) паніжаны супраць нормы, напр.: гіпавітаміноз, гіпасакрэцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квета...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да кветкі (у 1 знач.), кветак, напр.: кветаед (жук), кветалісцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кні́га...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да кніг (у 1 знач.), напр.: кнігавыдавец, кнігавыдавецтва, кнігавыдача, кнігагандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

контр...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае процідзеянне, проціпастаўленне, процілегласць таму, што выражана ў другой частцы, напр.: контрудар, контрманеўр, контрпрапаганда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыштале... (а таксама крышталя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да крышталёў, напр.: крышталепадобны, крышталегідрат, крышталекераміка, крышталеўтварэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)