СЯРГЕ́ЕНКА Святлана Пятроўна (н. 15.4.1949, Мінск),
бел. габаістка. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыла Бел. кансерваторыю (1973). У 1972—89 і з 2000 салістка Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, з 1991 — ансамбля «Класік-Авангард», з 1994 — малога сімф. аркестра «Мінск-аркестр», з 1996 — сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё. Дыпламант міжнар. конкурсу «Пражская вясна» (1974), лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах (1979, Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У ТАН (22.1.1909, Пантанаў, М’янма — 25.11.1974),
м’янманскі дыпламат. Вучыўся ў Янгонскім ун-це. Настаўнічаў. З 1947 дырэктар дэпартамента друку М’янмы, з 1948 — м’янманскага радыё, з 1949 сакратар мін-ва інфармацыі, з 1952 у прадстаўніцтве М’янмы ў ААН, з 1957 пастаянны прадстаўнік М’янмы ў ААН. У 1959 абраны нам.ген. сакратара ААН. Пасля гібелі ў ліст. 1961 Д.Хамаршэльда в.а. ген. сакратара ААН, у 1962—71 ген. сакратар ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙКО́Ў Андрэй Андрэевіч (11.8.1945, Мінск — 8.12.1992),
бел. скрыпач, скрыпічны майстар. Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1969). З 1962 артыст аркестра Дзярж. ансамбля танца Беларусі, з 1963 — Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, з 1967 — Сімф. аркестра бел. тэлебачання і радыё, у 1978—82 майстар-рэстаўратар смычковых муз. інструментаў Бел. кансерваторыі. Адзін з ініцыятараў стварэння калекцыі рэдкіх муз. інструментаў Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыёганіё́метр
(ад радыё- + ганіёметр)
прыбор для вызначэння напрамку, у якім знаходзіцца перадаючая радыёстанцыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыётэлеско́п
(ад радыё- + тэлескоп)
астранамічная прылада для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыётэлефані́я
(ад радыё- + тэлефанія)
перадача і прыём па радыётэлефоне мовы, музыкі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыёэлектро́ніка
(ад радыё- + электроніка)
галіна навукі і тэхнікі, звязаная з радыётэхнікай і электронікай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.
1. План дзейнасці, работ і пад.
П. развіцця прамысловасці.
Сацыяльная п.
2. Выклад зместу і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі ці асобнага дзеяча.
П. навуковай канферэнцыі.
3. Кароткі выклад зместу вучэбнага прадмета.
П. па хіміі.
4. Змест тэатральных, канцэртных, цыркавых прадстаўленняў, радыё- і тэлеперадач, а таксама лісток з пералікам выконваемых нумароў, выступленняў, перадач і пад.
П. тэлеперадач.
5. Апісанне алгарытму рашэння задачы на мове ЭВМ (спец.).
|| прым.прагра́мны, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэпарцёр
(англ. reporter)
работнік газеты, радыё, тэлебачання, які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях мясцовага жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
fúnkenvt
1) перадава́ць па ра́дыё
2) разм. страля́ць, палі́ць (пра артылерыю)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)