ЛІСІ́ЦЫН Пётр Сцяпанавіч (н. 9.3. 1927, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Латвійскі ун-т (1955). Працаваў у Рызе. З 1968 у Гродне, у 1978—85 упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобл. Друкуецца з 1962. Піша на рус. мове. Аўтар кніг Прозы «Лютаўскі шарпак» (1978), «Росныя травы» (1981), «Трое розных» (1985), у якіх адлюстроўвае партыз. барацьбу ў Вял.Айч. вайну, паказваючы складаны ўнутр. свет герояў у драм. сітуацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́РЧАНКА Леанід Дзмітрыевіч (24.7. 1923, г. Магілёў — 18.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1965). У пачатку Вял.Айч. вайны ў нар. апалчэнні Магілёва, потым у падп. групе на аўтарамонтным з-дзе Магілёўскага патрыят. падполля, з крас. 1943 у 600-м партыз. атрадзе. 18 ліп. ў няроўным баі з карнікамі каля в. Антонава Буда Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. апошняй гранатай падарваў сябе і гітлераўцаў, якія акружылі яго. На магіле Л. каля в. Антонава Буда помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН Аляксандр Аляксандравіч (н. 28.8.1924, в. Арлея Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1963). У Вял.Айч. вайну ў 1942—43 разведчык 3-й Бел.партыз. брыгады, з ліст. 1943 на 3-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення разведкі палка М. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 26 чэрв.—14 ліп. на тэр. Беларусі і Літвы. З 1948 на парт. і прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХА-МІХА́ЛЬСКІ,
крыптанім, якім карысталіся многія кіраўнікі партыз. руху ў Зах. Беларусі. Узяты ад прозвішча байца, які ў 1922 перайшоў з польскай арміі на бок партызан у атрад К.П.Арлоўскага (Аршынава). Ад імя М.-М. выступалі і дзейнічалі Арлоўскі, С.А.Ваўпшасаў, А.М.Рабцэвіч, В.З.Корж і інш.
Літ.:
Ваупшасов С.А. На разгневанной земле. 2 изд. Мн., 1965;
Сорокин А.А. Освободительное и революционное крестьянское движение в Западной Белоруссии (1920—1939 гг.). Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЧЧА,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Пціч. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 18 км на З ад г.п. Акцябрскі, 218 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Рабкор. 696 ж., 286 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік на месцы партыз. аэрадрома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ Павел Мінаевіч (1905, г. Чыта, Расія — май 1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. З 1931 на парт. і сав. рабоце. У Вял.Айч. вайну з пач. 1942 у тыле ворага, з мая 2-і сакратар Суражскага, з вер. 1-ы сакратар Бешанковіцкага падп. райкомаў КП(б)Б Віцебскай вобл., адначасова з кастр. камандзір партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь» (дзейнічала ў Асвейскім, Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Дрысенскім, Расонскім і Ушацкім р-нах Віцебшчыны). Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЬКО́Ў Міхаіл Ягоравіч (6.2.1926, в. Дубінка Магілёўскага р-на — 9.7.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху, з ліп. 1944 на 2-м і 3-м Бел. франтах. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант Р. вызначыўся ў сак. і маі 1945 у баях на тэр.Усх. Прусіі; пры авалоданні нас. пунктам Радаў, у час высадкі сав. дэсанта цераз заліў Фрышэс-Хаф, цяжка паранены працягваў бой. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬНІЦКА-КРАСНАПО́ЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да вер. 1942 у в. Сельнікі і Краснаполле Расонскага р-на Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала 10 чал. (кіраўнік С.І.Голубеў), мела сувязь з Расонскім патрыятычным падполлем. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, стваралі партыз. рэзерв, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з краснапольскага лагера, праводзілі дыверсіі. У маі большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. У в. Сельнікі ў гонар падпольшчыкаў пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЎЦО́Ў Іван Кузьміч (27.12.1922, в. Бакунавічы Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. —9.11.1959),
бел. пісьменнік. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). Працаваў заг. сектара друку Магілёўскага абкома КП(б)Б (1948—50), у час. «Бярозка» (1950—52) і «Беларусь» (з 1952). Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949), прысвечанай тэме партыз. барацьбы супраць ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі, і рамана «Нягоды і радасці» (1960) пра пасляваен. будаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАМЕ́Р’Е,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Езярышча—Обаль. Цэнтр сельсавета і камунальнага унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 62 км на ПнЗ ад г. Гарадок, 101 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Езярышча. 315 ж., 146 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі ў гонар 4-й Бел.партыз. брыгады і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.