метала...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «метал», напрыклад: металаплавільны, металарэзны, металалом, металахімічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбюра́цыя, ‑і, ж.

Утварэнне гаручай сумесі з вадкага паліва (напрыклад, бензіну) і паветра ў рухавіках ўнутранага згарання.

[Фр. carburation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квазі...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «несапраўдны», «уяўны», напрыклад: квазінавуковы, квазіпралетарскі, квазідэмакратычны.

[Ад лац. quasi — быццам бы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з..., прыстаўка (гл. с...).

Ужываецца замест «с...» перад звонкімі зычнымі, напрыклад: збіць, звезці, здужаць, змяніць, змалоць, зрушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мёда... (а таксама меда...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «мёд», напрыклад: мёдаварэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяса...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «мяса», «мясны», напрыклад: мясанарыхтоўкі, мясакамбінат, мясапрадукты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

народа... (а таксама нарада...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «народ», напрыклад: народаўладдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: нафта, нафтавы, напрыклад: нафтабаза, нафтаздабыча, нафтаправод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нітра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да азоту, азотнай кіслаты, напрыклад: нітрабензол, нітрагрупа, нітразлучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазігра́фія, ‑і, ж.

Спец. Агульназразумелае пісьмо; выражэнне думкі знакамі, зразумелымі многім народам, напрыклад: нотнае пісьмо, арабскія лічбы.

[Грэч. pas — усякі і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)