памяншэнне выдзялення малака малочнымі залозамі пры няправільным харчаванні кормячай маці, а таксама пры інфекцыйных захворваннях, мастытах і іншых хваробах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
даёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Пасудзіна, у якую дояць малако. Да самых краёў сырадой Запеніцца ў звонкай даёнцы.Аўрамчык.У кароўніку грымелі ланцугі, чуўся звон бляшаных даёнак, цурканне малака ды чмыханне кароў.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казы (у 1 знач.), належыць ёй. Казінае малако. Казіная шкура. Казіныя сляды.// Зроблены са шкуры, шэрсці, малака казы. Казіны сыр.
•••
Казіная ножкагл. ножка.
Загнаць у казіны роггл. загнаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., штоўшто.
Апусціць, акунуць некалькі разоў у што‑н. вадкае або сыпучае. [Кандрат] памачаў свой кавалак у малако і даў сучцы. Тая стала есці, прыціснуўшы вушы па круглай, як гарбуз, галаве.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Млечны1 ’падобны на малако (пра туман)’ (ТСБМ), ’удойны, малочны’ (Шат.; шальч., Сл. ПЗБ), навагр. ’прыгатаваны на малацэ’ (Сл. ПЗБ). З польск.mleczny ’тс’ (гл. Варш. сл., 2, 1005). Гэтак жа Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10.
Мле́чны2 ’рыба, якая мае семевую вадкасць’ (валож., Сл. ПЗБ). Да млеч (гл.).
Мле́чны3шлях ’млечная паласа з зорак на начным небе’ (ТСБМ). Калька з рус.Млечный путь, якое, як і польск.droga mleczna, ням.Milchstrasse ’тс’, з лац.via lactea, ст.-грэч.κύκλοσ γαλαξίασ < γάλα ’малако’ (Фасмер, 2, 632).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карэ́ц, ‑рца, м.
Драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка. На гэты крук дзед вешаў берасцяны карэц, якім усе пілі ваду з крыніцы.Грамовіч.Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
adulterate milk with water — разьве́сьці малако́ вадо́ю
2.[əˈdʌltərət]
adj.
падро́блены, сфальшава́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КРУ́ПЫ,
прадукт харчавання, які складаецца з цэлых або здробненых зярнят крупяных культур, а таксама збожжавых і бабовых. Маюць высокія пажыўныя і смакавыя якасці, добра разварваюцца і засвойваюцца арганізмам. Маюць у сабе 65—75% вугляводаў, 7,6—13% бялкоў, 0,8—2,5% тлушчаў (у аўсяных да 6,5%).
Бываюць грэцкія, рысавыя, ячныя, аўсяныя, пшанічныя, кукурузныя, гарохавыя, а таксама манныя (з пшаніцы), прасяныя і інш. Ёсць К. з сумесі некалькіх мучністых кампанентаў крупяных і збожжавых культур, да якіх дадаюць цукар, сухое малако і інш. Да К. адносяцца аўсяныя, кукурузныя і пшанічныя шматкі. Тэхнал. працэс вырабу К. складаецца з ачысткі зерня ад дамешак і абалонак, тэрмічнай апрацоўкі (прапаркі, сушкі — аўса, гароху, кукурузы), шліфоўкі і паліравання зерня, сартавання яго на фракцыі і інш. З К. робяць харч. канцэнтраты, гатуюць кашы, супы і г.д.
узброенае задушэнне 2 чэрв. стыхійных мітынгаў і дэманстрацый (1—3 чэрв.) рабочых г. Новачаркаск Растоўскай вобл. (Расія). Рабочыя пратэставалі супраць павышэння цэн на прадукты харчавання (мяса, малако, масла і інш.) на 25—30%, абвешчанага 31.5.1962 пры амаль адначасовым зніжэнні расцэнак аплаты працы. У ходзе аперацыі па «навядзенні парадку» з удзелам войск Паўн.-Каўк.ваен. акругі забіты 23 чал., 39 паранены. Потым адбыліся масавыя арышты. Па Н.п. было ўзбуджана 57 крымін. спраў, па якіх асуджана 114 чал.Вярх. суд РСФСР 14 чал. прызнаў арганізатарамі хваляванняў; 7 чал. прыгавораны да расстрэлу, астатнія да пазбаўлення волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў. Выступленні супраць павышэння цэн адбыліся ў шэрагу інш.прамысл. цэнтраў СССР.
Літ.:
Мардарь И. Хроника необъявленного убийства. Новочеркасск, 1992.