ла́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; заг. ласуйся; незак., чым і без дап.
Есці што‑н. смачнае, любімае. Дзеці будуць ласавацца цукеркамі з барбарысавай начынкай. Хомчанка. Кожную раніцу, на досвітку, вяртаюцца дзікі з трысця на беразе рэчкі, дзе ўсю ноч ласуюцца салодкімі карэннямі вадзяных раслін. В. Вольскі. // перан. Цешыцца, задавальняцца чым‑н., атрымліваць асалоду. Ласаваліся апошнім сонечным цяплом лясныя восы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́шчыць, лушчу, лушчыш, лушчыць, незак., што.
1. Ачышчаць ад шалупін, якой‑н. абалонкі. Лушчыць гарох. □ [У вёсцы], пэўна, ужо капаюць бульбу, лушчаць фасолю, зносяць з агародаў гарбузы. Сачанка.
2. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці (гарбузікі, сланечнік і пад.); лузаць. [Кравец] лёг на печ і ўвесь вечар то курыў, то лушчыў гарбузікі. Чорны.
3. Спец. Разрыхляць верхні слой глебы лушчыльнікам. Лушчыць іржышча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзю́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Памянш. да дзюба; тое, што і дзюба. Вераб’іха націкавала сабе белую курыную пярыну і ўзяла яе ў дзюбку. Колас. Дзюбку цягне з гнязда птушаня, просіць есці. Барадулін.
2. Тонкі завостраны канец чаго‑н., вастрыё. Зламаць дзюбку ў нажы. □ Дзюбкі куль абведзены чырвона-чорнымі паяскамі фарбы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ад’е́сці, ад’ем, ад’ясі, ад’есць; ад’ядзім, ад’ясце, ад’ядуць; зак., што.
1. З’есці частку чаго‑н.; адкусіць, адгрызці. Кошка ад’ела хвост у рыбы.
2. і без дап. Разм. Кончыць есці. У вас адпелі — у нас ад’елі. Прымаўка.
•••
Ад’есці кішкі (вантробы) каму — тое, што і пераесці кішкі (вантробы) каму (гл. пераесці).
Сэрца ад’есці — памучыць, давесці да знямогі, дакучаючы чым‑н. непрыемным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́чна,
1. Прысл. да смачны.
2. безас. у знач. вык. Апетытна, са смакам, з задавальненнем. Смачна было есці ягады з цукрам. // перан. Разм. Прыемна, лёгка, па душы. [Юльцы] вельмі смачна рабіць тое, чаго няможна. Бядуля. А дзеду, бабцы яна [Марынка] удзячна, Што так ласкавымі былі І ім прытулак тут далі. Хоць і самім жыць не так смачна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Ла́мкаць, ламкаты (экспр.) ’есці, хлёбаць’ (З нар. сл.) — аўгментатыўная (з ‑к‑) форма дзеяслова ломіць (гл.). Параўн. тое ж і ў балг. ламкам ’намагацца схапіць ротам аблупленае яйка (на масленіцу)’ (Цыхун, БСИ, 1976, 5, 91–92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурза́лак ’кусок дрэва; вялікі камяк у страве; бясформенны кавалак’ (КСП). Магчыма, да ву́рзаць ’прагна есці, глытаць’ ці ’стукаць, біць’, гл. ву́рзнуць, націск і словаўтварэнне, магчыма, пад уплывам назоўнікаў з падобнай семантыкай (кава́лак, бурва́лак, вурва́лак і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надае́сць ’надакучыць’ (ТСБМ, Бяльк., Пятк), надае́сці ’тс’ (Сл. ПЗБ), надое́сці ’тс’ (ТС), рус. надое́сть ’тс’. Паводле Фасмера (3, 38), да есть (гл. есці) з развіццём семантыкі, як у прыесціся, пра што сведчыць значэнне славац. dojedať ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пе́рці, пру, прэш, прэ; пром, праце́, пруць; пёр, пе́рла; пры; незак. (разм.).
1. Ісці, рухацца.
Прэ пасярэдзіне дарогі.
2. Ісці, рухацца куды-н., не лічачыся з перашкодамі, з забаронай.
Куды прэш напралом!
3. каго-што. Гнаць, выганяць.
П. чужога сабаку з двара.
4. каго-што. Валачы (што-н. цяжкае, грувасткае).
П. мяшок бульбы.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). 3 сілай выходзіць вон, праяўляцца.
Карані пруць з зямлі.
Злосць з яго так і прэ.
6. што. Прагна есці.
Прэ як не ў сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак. і зак.
1. незак., каго-што. Правяраць стан або якасць каго-, чаго-н., выпрабоўваць.
С. свае сілы.
С. голас.
2. незак., што. Каштаваць што-н., есці што-н. для вызначэння смаку.
С. суп.
3. незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) спробу выканаць якія-н. дзеянні, здзейсніць што-н.
С. заснуць.
С. узлезці на дрэва.
4. незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што-н.
Ён ужо не раз спрабаваў турму.
|| зак. паспрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)