1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання.
Буракі ўпарыліся.
2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы.
У. на рабоце.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра каня: пакрыцца потам, узмыліцца ад гонкі.
Конь упарыўся.
|| незак.упа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фізі́чны, -ая, -ае.
1.гл. фізіка.
2. Які мае адносіны да чалавечага арганізма або да дзейнасці мышцаў, мускулаў; цялесны.
Фізічная праца.
Фізічная прыгажосць.
Перамагчы фізічна (прысл.).
3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін.
Фізічная блізкасць.
4. Матэрыяльны.
Фізічнае старэнне машын.
○
Фізічная асоба (спец.) — чалавек, індывід як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прафе́сія ’род заняткаў, працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі’ (ТСБМ). Ст.-бел. (XVII ст.) профессия, професия, проффесыя ’праца, занятак’ < польск.profesja < лац.professio (Булыка, Запазыч., 268). Сучаснае слова запазычана з заходнееўрапейскіх моў (параўн. франц.profession, ням.Profession) з лац.professio ’публічная заява, уласна афіцыйная заява аб сваім званні; род заняткаў’ праз польск. або рус. (профе́ссия) пасрэдніцтва, гл. Фасмер, 3, 384; Банькоўскі, 2, 780. Прыметнік прафесі́йны з польск.profesyjny (Гіст. лекс., 260).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вага́р, ‑а, м.
1. Рычаг для рэгулявання чаго‑н. або кіравання чым‑н. Вагар кіравання. Вагар руля.
2.перан. Сродак для ажыццяўлення якой‑н. дзейнасці. Друкаваная і вусная прапаганда — важнейшы вагар камуністычнага выхавання народа.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліквіда́цыя, ‑і, ж.
1. Спыненне дзейнасці (прадпрыемства, установы і пад.). Ліквідацыя трэста.
2. Спыненне існавання каго‑, чаго‑н. Ліквідацыя недахопаў. Ліквідацыя кулацтва як класа. □ Капітана Сяргея Чарнышова раніла ў апошні дзень ліквідацыі Сталінградскай груп[оў]кі.Шамякін.
[Н.-лац. liquidation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нейрабіёніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Кірунак у біёніцы, звязаны з вывучэннем і мадэліраваннем дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека і жывёлы для выкарыстання заканамернасцей іх будовы пры стварэнні новых тэхнічных прыстасаванняў, кібернетычных сістэм і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., накаго-што.
Аказаць уплыў. Поспехі ў асваенні космасу, ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі не маглі не паўплываць на чалавека, на ўсе сферы яго дзейнасці.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНСТЫТУЦЫ́ЙНАЕ ПРА́ВА,
галіна права, прадметам рэгулявання якой з’яўляюцца прынцыпы арганізацыі і парадак дзейнасцідзярж. інстытутаў, прававы статус грамадзян і іх узаемаадносіны з дзяржавай. К.п. рэгламентуе форму дзярж. ладу, вызначае сістэму, парадак стварэння, кампетэнцыю і прынцыпы дзейнасцідзярж. органаў. Гал. крыніцай К.п. з’яўляецца канстытуцыя, а таксама прававыя акты, якія змяшчаюць нормы дзярж.-прававога характару. У Рэспубліцы Беларусь і некаторых інш. краінах для абазначэння гэтай галіны права выкарыстоўваецца тэрмін дзяржаўнае права.