на́ция на́цыя, -цыі ж.;

равнопра́вие на́ций раўнапра́ўе на́цый;

Организа́ция Объединённых На́ций Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цый.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міжкалга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, адбываецца паміж калгасамі. Міжкалгасны абмен насеннем.

2. Агульны для некалькіх калгасаў. Міжкалгасная будаўнічая арганізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

Арганізацыя якой‑н. дзейнасці найбольш мэтазгоднымі, рацыянальнымі спосабамі; удасканаленне, паляпшэнне. Рацыяналізацыя працэсаў вытворчасці. Рацыяналізацыя працы. Бюро рацыяналізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпо́лле, -я, н.

1. Памяшканне пад падлогай, падвал.

Засыпаць бульбу ў п.

2. Арганізацыя, грамадскія групы, якія дзейнічаюць тайна ад улад, а таксама сама дзейнасць у такіх арганізацыях, групах.

Рэвалюцыйнае п.

Ісці ў п.

|| прым. падпо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кіраўнік, начальнік.

Ш. паліцыі.

2. Пра начальніка ў адносінах да падначаленых (разм.).

3. Арганізацыя, якая ўзяла шэфства над кім-, чым-н.

Завод — ш. школы.

|| прым. шэ́фскі, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

OECD [ˌəʊi:si:ˈdi:] (скар. ад Organization for Economic Cooperation and Development) АЭСР, Арганіза́цыя эканамі́чнага супрацо́ўніцтва і развіцця́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Organisatión f -, -en

1) арганіза́цыя, арганізацы́йная рабо́та, арганіза́тарская дзе́йнасць

2) лад, пара́дак

3) арганіза́цыя (установа, аб’яднанне);

~ der Veréinten Nationen (скар. UNO) Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цый (скар. ААН)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ONZ

= Organizacja Narodów Zjednoczonych — Арганізацыя Аб'яднаных Нацый; ААН

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

organization

[,ɔrgənəˈzeɪʃən]

n.

1) арганіза́цыя f., аб’ядна́ньне людзе́й

2) арганізава́ньне, нала́джаньне n., арганіза́цыя f

3) ула́джаньне n., будо́ва, канстру́кцыя f.

The organization of the human body is very complicated — Будо́ва чалаве́чага аргані́зму ве́льмі склада́ная

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

лі́га¹, -і, ДМ лізе, мн. -і, ліг, ж.

1. Саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў.

Ліга Нацый (міжнародная арганізацыя ў 1919—1946 гг.).

2. У спорце: група каманд, прыкладна роўных па майстэрстве, якія спаборнічаюць паміж сабой.

Каманда вышэйшай лігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)