пралакці́н

(ад лац. pro = для + lac, lactis = малако)

гармон пярэдняй часткі гіпофіза, які рэгулюе ў жывёл і чалавека функцыі малочных залоз і яечнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыётэлеметры́я

(ад радыё- + тэлеметрыя)

навука пра спосабы вывучэння на адлегласці з дапамогай радыёсігналаў стану чалавека, уласцівасцей верхніх слаёў атмасферы, касмічнай прасторы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сагіта́льны

(ад лац. sagitta = страла)

стрэлападобны;

с-ая плоскасць — умоўная плоскасць, якая дзеліць цела чалавека або жывёлы ўздоўж на правую і левую палавіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыхафіты́я

(ад гр. thriks, -ichos = волас + phyton = расліна)

інфекцыйная грыбковая хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца трыхафітонам; пашкоджвае скуру, валасы, ногці; стрыгучы лішай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэніі́ды

(н.-лац. taeniidae)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (напр. бычыны цэпень, свіны цэпень і інш).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэратало́гія

(ад гр. teras, -atos = пачвара + -логія)

раздзелы медыцыны, заалогіі і батанікі, якія вывучаюць анамаліі, заганы развіцця і выродлівасці чалавека, жывёл і раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

уртыка́рыя

(ад лац. urtica = крапіва)

захворванне чалавека, звязанае з павышанай адчувальнасцю арганізма да некаторых харчовых прадуктаў, лекавых прэпаратаў, укусаў камароў і інш.; крапіўніца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фенілалані́н

(ад феніл + аланін)

адна з незаменных амінакіслот, якая выяўлена ў арганізме чалавека, жывёл і раслін у свабодным стане і ў складзе бялкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гніля́к, ‑а, м.

1. Кусок гнілога, спарахнелага дрэва. Пень трэба .. узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк. Пташнікаў. Старыя хрыплівыя ўздыханні напамінаюць гуд пілы, якая рэжа мяккі гніляк. Бядуля.

2. перан. Пра хваравітага, слабага чалавека. Не падобна гэта на Андрэя — даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гад, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Змяя, гадзюка. [Бусел] ляціць з небасхілу, нішчыць гадаў гатовы... Дубоўка.

2. Разм. лаянк. Пра агіднага, шкоднага чалавека. Ота зірнуў на гаспадара, як на гадзюку, і спакойна сказаў: — Гад! Гнілая калода! Бядуля. Вораг ёсць вораг: грабежнік і кат, Не вер яму, гаду. Колас.

•••

Гад печаны — тое, што і гад (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)