рама́нс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі лірычны верш (пераважна пра каханне), а таксама музычна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем.

|| прым. рама́нсавы, -ая, -ае.

Рамансавая лірыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукапа́шны, -ая, -ае.

1. Пра бой, сутычку: які ажыццяўляецца халоднай зброяй, штыкамі, прыкладамі.

Рукапашная сутычка.

2. у знач. наз. рукапа́шная, -ай, ж. Такая сутычка, бой.

Пайсці ў рукапашную.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэалізо́ўвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

1. Ажыццяўляцца, здзяйсняцца (кніжн.).

Намечаны план пачаў р.

2. Пераводзіцца ў грошы (пра каштоўнасці; спец.).

|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навярну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́рнецца; зак.

1. Выступіць на вачах (пра слёзы).

Ад болю навярнуліся слёзы на вачах.

2. Нахіліцца на бок.

|| незак. наваро́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакупны́, -а́я, -о́е.

1. Які звязаны з магчымасцямі купляць.

Пакупная здольнасць насельніцтва.

2. Такі, як пры куплі (пра цану).

Грошы, заплачаныя за будынак, залічваюцца ў кошт пакупной цаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́мятка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Кніжка, лісток з кароткімі настаўленнямі на які-н. выпадак, з кароткімі звесткамі пра каго-, што-н.

Скласці памятку турыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папараска́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што, чаго, пра каго-што, аб кім-чым, з дадан. і без дап. (разм.).

Расказваць доўга, неаднаразова; расказаць многа чаго-н.

П. анекдотаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паправа́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Коні паправальваліся ў балота.

П. на ўступных экзаменах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрывыка́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., да каго-чаго і з інф.

Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх.

Старыя папрывыкалі да песень моладзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыхо́дзіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дзіць; -дзім, -дзіце, -дзяць; зак.

Прыйсці, прыбыць куды-н.пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

Цягнікі ўсе папрыходзілі ў тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)