КАРАТКЕ́ВІЧ (Міхаіл Андрэевіч) (н. 1.1.1940, в. Кішчына Слабада Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БПІ (1966). З 1969 у БПА. Навук. працы па праблемах удасканалення эксплуатацыі эл. сетак. Распрацаваў тэарэт. асновы ацэнкі эфектыўнасці сістэм тэхн. абслугоўвання і капітальнага рамонту электрасеткавага абсталявання і ліній электраперадач, прынцыпы пабудовы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам эл. сетак.
удзельнік партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1939). З пач. вайны на Зах. фронце, з жн. 1941 у партызанах — камісар групы, атрада, камандзір атрада, 121-га партыз. палка, які пасля гібелі К. названы яго імем. Вёска Сярмяжонка Бялыніцкага р-на перайменавана ў Асман-Касаева, у г.п. Бялынічы ўстаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЦКІ ЦЭМЕ́НТНЫ ЗАВО́Д, Беларускі цэментны завод. Размешчаны ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1987. Першая тэхнал. лінія магутнасцю 1,2 млн.т/год пушчана 11.9.1996. Завод уключае 22 цэхі, кар’ераўпраўленне, фірмы «Цэмбудрамонт» і «Цэментгандаль». Працуе на сыравіне мясц. радовішча мергелю «Камунарскае» (балансавыя запасы 335,75 млн.т). Вытв-сць цэменту вядзецца сухім спосабам. Асн. прадукцыя (1998): партландцэмент высокіх марак: ПЦм — 500 ДО, ПЦм — 550 ДО, ПЦм — 500 Д20, ПЦм — 600 ДО. Прадукцыя рэалізуецца на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Фёдар Трафімавіч) (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г, н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.
Тв.:
Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎГА́НКА (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 8.8.1954, в. Арабнікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі прыродных рэчываў. Д-рхім.н. (1991). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук працы па распрацоўцы новых метадаў сінтэзу біялагічна актыўных злучэнняў шэрагу гармонаў насякомых экдыстэроідаў і фітагармонаў брасінастэроідаў.
Тв.:
Экдистероиды: Химия и биол. активность. Мн., 1989 (разам з А.А.Ахрэмам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЬКО́ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 13.1.1940, в. Мяжніца Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1985). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962), з 1968 працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў, касцявых і гнойных інфекцый, апёкаў, вострых захворванняў жывата ў дзяцей, прыроджаных заган развіцця.
Тв.:
Лечение хронического остеомиелита у детей методом закрытого промывания костной полости // Вестн. хирургии. 1980. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́Н (Аркадзь Дзмітрыевіч) (н. 17.1.1941, в. Вірышча Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па сістэмнай эфектыўнасці работы цеплавых электрастанцый. Распрацаваў метады аптымізацыі рэжымаў і тэхнал. схем ЦЭС, у т. л. парагазавых.
Тв.:
Режимы работы и эксплуатации тепловых электрических станций. Мн., 1978;
Оптимизация режимов и повышение эффективности работы паротурбинных установок ТЭС. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВАГРА́Д,
горад на Украіне, цэнтр Кіраваградскай вобл., на р. Інгул. Засн. ў 1754 як крэпасць св. Елізаветы, зацвярджаўся як горад у 1765 і 1782; да 1924 наз. Елізаветград, да 1934 Зіноўеўск, да 1939 Кірава. 270,2 тыс.ж. (1998). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (сеялкі, пішучыя машынкі, гідраўлічныя сілавыя машыны, цеплавозныя дызелі, радыёвырабы і інш.), харчасмакавая і лёгкая (абутковая, швейная); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ. 2 т-ры. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШЧЫЦКАЯ ПАКРО́ЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры з элементамі класіцызму і псеўдарус. стылю. Пабудавана ў 1845 у в. Кішчыцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма развіта па падоўжнай восі. Цэнтр. квадратны ў плане аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Яго фасады завершаны кілепадобнымі франтонамі. З боку гал. фасада прыбудавана 3-ярусная вежа-званіца. У дэкар. аздабленні выкарыстаны пілястры, франтоны, сандрыкі, нішы, прафіляваныя карнізы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КЛІН-ВАЛУ́Н»,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1990), у в. Арляны Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Валун шаравата-ружовага граніту рапаківі (выбаргіт) з крышталямі палявога шпату. Даўж. 2,8 м, шыр. 1,5 м, выш. 4,2 м, у абводзе 11,2 м, аб’ём 9,3 м³, маса каля 25 т. Мае выразную клінападобную форму, якая ўтварылася пры знаходжанні ў актыўнай зоне лёду. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад з Выбаргскага масіву.