сабака́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку (разм.).
2. Чалавек, які займаецца лоўляй сабак.
3. Той, хто ганяе, дражніць сабак (разм.).
|| прым. сабака́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сімптаматы́чны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца сімптомам чаго-н. (кніжн.).
Сімптаматычная з’ява.
2. Які накіраваны на ліквідацыю асобных сімптомаў хваробы, а не на асноўную прычыну яе (спец.).
Сімптаматычнае дзеянне лякарства.
|| наз. сімптаматы́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сістэматы́чны, -ая, -ае.
1. Які трымаецца пэўнай сістэмы (у 1 знач.).
С. каталог навуковай літаратуры.
2. Рэгулярны, які пастаянна паўтараецца, не перапыняецца.
Сістэматычныя ўрокі па музыцы.
Сістэматычна (прысл.) наведваць заняткі.
|| наз. сістэматы́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сме́шны, -ая, -ае.
1. Які выклікае смех.
С. анекдот.
Смешнае здарэнне.
Смешна (прысл.) мне з такой работы.
2. Які выклікае іронію, насмешку.
С. вобраз.
3. перан. Недарэчны, такі, што нельга ўспрымаць сур’ёзна.
Смешныя патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сто́йкі, -ая, -ае.
1. Які не слабее; трывалы, устойлівы.
Стойкія пароды.
С. водар.
2. перан. Які цвёрда прытрымліваецца якіх-н. поглядаў, думак і пад.; паслядоўны.
Стойка (прысл.) трымацца.
С. характар.
|| наз. сто́йкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усто́йлівы, -ая, -ае.
1. Які стаіць цвёрда, не хістаючыся, не падаючы.
Устойлівая апора.
Устойлівая раўнавага.
2. перан. Які не паддаецца ваганням, пастаянны, стойкі, цвёрды.
Устойлівыя ўраджаі.
Устойлівая валюта.
У. характар.
|| наз. усто́йлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
In magno magni capiuntur flumine pisces
У вялікай рацэ водзіцца вялікая рыба.
В большой реке водится большая рыба.
бел. Вялікаму каню ‒ вялікі хамут. Вялікага сабакі ‒ вялікі брэх. Які размах, такі палёт.
рус. Большому ‒ большая дорога. Большое большому надобно.
фр. Tel navire telle eau (Каков корабль, такова и вода).
англ. A great leap gives a great shake (От большого прыжка большое сотрясение).
нем. Großer Vogel, großes Netz (Большая птица ‒ большое гнездо).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
касметало́гія, -і, ж.
Раздзел медыцыны, які займаецца лячэбнай касметыкай.
|| прым. касметалагі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кларнеты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Музыкант, які іграе на кларнеце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́лішні, -яя, -яе.
Які быў, меў месца ў мінулым.
Колішнія сустрэчы з аднакласнікамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)