~a zawsze na wierzch wyjdzie — усё мінецца, адна праўда застанецца; праўда як алей, выйдзе наверх
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
spúcken
1.vi плява́ць;
auf j-n, auf etw. ~ наплява́ць на каго́-н., на што-н.;
in die Hände ~ працава́ць энергі́чна
2.vt ха́ркаць (крывёю), выплёўваць (макрату);
◊
er spuckt gróße Bógen ён (на́дта) задзіра́е нос;
◊
j-m in die Súppe ~ сапсава́ць каму́-н.усё
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
hinadv
1) туды́; прэч, у напра́мку да…;
geh ~! ідзі́ туды́!;
wo willst du ~? куды́ ты?;
~ und her уза́д і ўпе́рад;
~ und wíeder раз-по́раз, ча́сам;
~ und zurück туды́ і сюды́
2) для ўзмацнення:
~ bis zur Tür да са́мых дзвярэ́й;
álles ist ~усё прапа́ла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дагарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Згарэць да канца ці да якога‑н. месца. Хата дагарэла. Адна абкураная печ сіратліва стаяла на вогнішчы.Шамякін.Вэня.. трымаў рукі ў саломе, пакуль запалка не дагарэла да пальцаў.Чорны.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Перастаць свяціцца; патухнуць. А зара як дагарыць, Усё звоняць камары.Танк.
3.перан. Зачахнуць, памерці. Увосень здароўе Зосі вельмі пагоршылася, і яна дагарэла, як свечка, на віду ў любага чалавека.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
1.Разм. Адчуваць сябе нядужым, хворым; крактаць, стагнаць. Лячылі .. [сваццю] там і ўсякімі мікстурамі, і парашкамі, і чаем, а яна ўсё крактала, усё кволілася.Кулакоўскі.— Ты сам ведаеш, хварэлі ўсю вясну, цяпер толькі на ногі сталі. Ды і то яшчэ меншае кволіцца.Лынькоў.
2.Абл. Жаліцца на нездароўе, болі ў чым‑н. Чалавек ён не вельмі дужага здароўя, але ж ніколі і ні на што не кволіўся.Сабаленка.У дзяцінстве [Дзяніс] кволіўся на ногі. Нібыта раматус быў.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казыра́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Хадзіць з казырнай карты.
2.перан.; чым. Выстаўляць што‑н. як сваю перавагу; выхваляцца чым‑н. [Лабановіч] прыгадаў аднаго слуцкага рамізніка, які меў княжацкі тытул і ў крытычных выпадках казыраў ім.Колас.— А ты, хлопча, не дужа казырай сваімі ведамі, бо ведаеш усё гэта з газет.Скрыпка.
казыра́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Вітаць па-вайсковаму, прыкладваючы руку да казырка. Дзяўчына-яфрэйтар.. паказвала дарогу кожнай машыне і, спрытна перахапіўшы сцяжкі ў левую руку, казырала.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвець, адзеравянець. — Усё цела здранцвела: мусіць, гадзін пяць ляжалі нерухома.Маўр.Ногі Андрэя так здранцвелі, што ён ледзь адчуваў іх.М. Ткачоў.
2.перан. Прыйсці ў стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад.; замерці. [Гольц-Мілеру] раптам стала ясна, што брат памірае, і ўсё ў ім здранцвела...Мехаў.Фішар таксама ўчуў нешта і як быў, укленчыўшы ў іржышчы, так і здранцвеў у напружанай позе сполаху.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Рваць на шматкі, кавалкі. Сабакі матлошаць зайца.
2. Прыводзіць у бязладны стан. Матлашыць вецер Пракопаву бараду і псуе работу яму: засыпае сцежку белымі струменьчыкамі дробнага, пухкага, як мука, снегу.Колас.
3. Біць, дубасіць, нішчыць. Бывала, даўней, як завядзецца бойка — усё сяло калоціцца. Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго.Колас.[Юзік:] — І калі мы раз наступілі на .. [урангелеўцаў] ды, закрычаўшы ўра, пачалі матлашыць іх штыкамі ды прыкладамі, дык яны кінуліся наўцёкі, а некаторыя здаліся.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., што.
1. Выконваць, выдзіраць з карэннем (пні, дрэвы). Некалькі калгаснікаў з сякерамі ў руках карчавалі пні.Шашкоў.Нябожчык усё выгоды шукаў: каб і вада неглыбока, каб і сенажаць была, каб і лесу не шмат давялося карчаваць пад ворыва.Пальчэўскі.// Ачышчаць ад пнёў, карчоў. — А яго бацька гэтай павекі не карчаваў? — паказаў Рыгор пальцам на Якуба.Крапіва.
2.перан. Выкараняць, вынішчаць без астатку. Карчаваць зло. □ Разам з вамі я выйду на ворага, Карчаваць чарнацвет нашай спадчыны.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыбкі́,
У выразе: на дыбкі — а) на заднія ногі (стаць, падняцца і пад.). Конь, пужаючыся незразумелай яму мітусні і музыкі, шарахаўся ў натоўп, станавіўся на дыбкі.Васілевіч.Здаравенны дварняк, бразгаючы ланцугом, падняўся на дыбкі, злосна забрахаў.Хомчанка; б) прама ўверх, дыбам. Зямля скаланулася. Гэта Таня ўзарвала шнурам міну. Паравоз стаў на дыбкі і паляцеў пад адхон.Новікаў; в) перан. рэзка запратэставаць, выказаць нязгоду. [Каб] Сяргей перапрасіў, дык усё і абышлося б, але той стаў на дыбкі і пачаў адмаўляць сваю віну.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)