Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
tripartite[traɪˈpɑ:taɪt]adj.fml
1. трохбако́вы (пра пагадненне)
2.які́ складаецца з трох ча́стак;
a tripartite exercise практыкава́нне з трох ча́стак
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
understanding2[ˌʌndəˈstændɪŋ]adj.
1. разу́мны; які разуме́е;
understanding parents разу́мныя бацькі́
2. чуллі́вы, чу́лы, спага́длівы;
an understanding smile спага́длівая ўсме́шка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
unrelated[ˌʌnrɪˈleɪtɪd]adj.
1. нязвя́заны, які́ не ма́е су́вязі
2. не ў свая́цкіх адно́сінах;
They are entirely unrelated. Яны не сваякі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
waft1[wɒft]n.lit. паве́ў (ветру); струме́нь (паветра); пах; гук (які даносіцца);
wafts of cigar smoke клубы́ ды́му ад цыга́ры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
X-rated[ˈeksˌreɪtɪd]adj. то́лькі для даро́слых;
an X-rated motion picture кінафі́льм, на які́ дзеці да шасна́ццаці гадо́ў не дапуска́юцца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АРЛЕКІ́Н (італьян. Arlecchino). традыцыйны персанаж італьянскай камедыі дэль артэ; слуга-прастак, нязграбны цяльпук, які сваімі недарэчнымі паводзінамі заблытваў інтрыгу камедыі. У сярэдзіне 17 ст. ў Францыі — вобраз хітрага, дасціпнага плеткара, які актыўна ўдзельнічаў у развіцці дзеяння. Далейшая змена маскі арлекіна адбывалася па-за камедыяй дэль артэ. У 18 — пач. 19 ст. ў Францыі арлекін — вытанчаны любоўнік, шчаслівы сапернік персанажа нар.т-ра П’еро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНШЧЫ́К,
1) у мінулыя часы ў шэрагу армій (герм., аўстра-венг., італьян., франц., рас. і інш.) салдат (матрос), які знаходзіўся пры генерале, адмірале, афіцэру або ваен. чыноўніку ў якасці прыслугі. У Расіі Дз. з’явіліся пры цару Міхаіле Фёдаравічу і прызначаліся для выканання розных даручэнняў на адзін дзень (адсюль назва); з канца 17 ст. пастаянная прыслуга. На караблях рас.ВМФ абавязкі Дз. фактычна выконваў веставы.
2) Афіцэр світы Пятра I, які выконваў яго асобыя даручэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБО́Й,
1) канец горнай вырабаткі, які паступова прасоўваецца ў выніку горных работ і з’яўляецца рабочым месцам гарняка. У шахтах і рудніках З. бываюць: гарызантальныя, вертыкальныя і нахіленыя; ачышчальныя, дзе непасрэдна здабываюць карысныя выкапні, і падрыхтоўчыя, або праходчыя. У кар’ерах (пры адкрытай распрацоўцы радовішча) З. — участак заходкі (рабочага ўступа і інш.), які непасрэдна распрацоўваецца экскаватарам. Паводле размяшчэння адрозніваюць З. бакавыя (тарцовыя) і франтальныя.
2) Тарцовая паверхня буравой свідравіны, якая пры праходцы разбураецца буравым інструментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДА́ТАК,
грашовая сума, якая выдаецца адным з бакоў дагавору другому боку ў лік належачых плацяжоў. З’яўляецца доказам заключэння дагавору і сродкам забеспячэння яго выканання. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у выпадку, калі дагавор застаецца невыкананым па віне боку, які даў З., ён застаецца ў другога боку. Калі ў невыкананні павінен бок, які атрымаў З., апошні павінен вярнуць яго ў двайным памеры. Бок, адказны за невыкананне дагавору, абавязаны кампенсаваць другому боку страты з залікам сумы З.